AP$ENT

Арсень Аляксеевіч Кісляк (нар. 31 ліпеня 1988, Харкаў, Украіна) — беларускі спявак і аўтар электроннага праекту «AP$ENT» раней «APSENT».

AP$ENT
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння31 ліпеня 1988(1988-07-31) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
ЖонкаМарыя
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіімузыкант
Жанрырок-музыка
КалектыўCrisis Creep, AP$ENT
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Псеўданім выдуманы Арсенем у сувязі з зоркай Палын (грэч. ἀψίνθιον, апсінтыён або ἄψινθος, апсінтас), потым з раслінай падобнай назвы (Artemísia absínthium) і ўрэшце з алкагольным напоем (фр.: absinthe), куды дадаюць гэту расліну. Таксама AP$ENT пішацца графічна падобна да Арсень.

Біяграфія

Калі Арсеню быў год, разам з маці ён пераехаў з Харкава ў Магілёў. Вырас у Беларусі, у сям’і без бацькі. У 17 гадоў граў у панк-гурце Crisis Creep, які аднойчы выступаў на канцэрце з «Дай дарогу!». Атрымаў вышэйшую адукацыю ў МДУХ па спецыяльнасці таваразнавец-эксперт, але ні дня не працаваў па ёй. Працаваў у банку і меў уласную фірму[2].

Летам 2018 года на грошы заробленыя ў бізнесе стварыў электронны праект «AP$ENT».

У 2020 браў удзел у «Карантынабачанні» з трэкам «Мылю і малюся»[2].

На пачатку 2022 года экстранна эвакуяваўся разам з жонкай з Беларусі ў Грузію, пасля таго як жонку затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем[3]. Пасля перабраліся ў Польшчу, усе рэчы і абсталяванне пакінуў у Беларусі. Пазней атрымаў дапамогу ад збору арганізаваным BYSOL[4].

Творчасць

Сваю творчасць называе «даволі вострасацыяльнай»[5].

Музыцы вучыўся самастойна, а на падрыхтоўку стварэння электроннага праекта Арсеню спатрэбілася каля паўгода. Першая песня на YouTube канале музыканта з подпісам «APSENT — Стол № 9» выйшла ў 2018 годзе.[6]

Першы ўсплёск папулярнасці мінуў пасля ўдзелу ў «Карантынабачанні». Песня «Мылю і малюся» пра каранавірус прайшла ў фінал і атрымала добрую ацэнку ад лідара Little Big Іллі Прусікіна.[7] Другі ўсплёск адбыўся пасля выпуску песень «Жыве!», «2020», (руск.: "Я не боюсь") і (руск.: "Песенка весёлого белоруса"), пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, аднак сам музыка не лічыць свае песні — палітычнымі[2]. Наступны ўсплёск адбыўся, пасля выпуску трэка «Super Star» у You Tube і выкарыстання песні «Можна я з табою» ў расійскім серыяле[8][9].

За 2023 год у праекта каля 3,5 мільёны праслухоўванняў у Spotify і больш за 25 мільёнаў праслухоўванняў у «Яндэксе»[5][10][11].

У сакавіку 2024 года ў сацсетках завірусіўся трэк «Можно я с тобой», карыстальнікі тыктоку выкарыстоўвалі яго ў роліках пра вымушаную эміграцыю ці выратаванне бяздомных жывёл[3]. Песня з’явілася ў Грузіі пасля гэткай жа вымушанай эміграцыі сям’і Арсеня[3]. Трэк увайшоў у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: 2-е месца ў чартах «Яндэкс Музыкі» і «МТС Музыкі», 4-ю пазіцыю — у «VK Музыцы». 27 сакавіка «Яндэкс Музыка» атрымала ад Раскамнагляду афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста[12].

Погляды

Пра маўчанне зорак беларускай эстрады пасля выбараў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Арсень казаў:

-- Чаму людзі, якія сапраўды могуць нешта зрабіць, маўчаць? Добра, што выказваюцца хаця б незалежныя музыканты. У іх і аўдыторыя болей. Таму што колькі ўжо можна маўчаць?

Да 2020 года Арсень не размаўляў па-беларуску. Пасля хвалі народнага яднання 2020 года ў Беларусі і поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, беларуская мова дапамагла музыканту ў жаданні адмежавацца ад рускіх Z-патрыётаў[5]. Арсень пазіцыянуе сябе як беларускага музыканта і выступае супраць вайны ва Украіне і вайны агулам[2].

Дыскаграфія

Паказаны песні са стрымінгавых пляцоўках.[10]

ГодНазваАрыгінальная назваКаментарАльбом
2018Стол № 9Стол № 9Першая версія ў сеціве.[6]
2018Лэдзі ДэманЛеди ДемонПершая версія ў сеціве.[13]
2019Стол № 9Стол № 9Другая версія ў сеціве.[14]Сем
2019Лэдзі ДэманЛеди ДемонДругая версія ў сеціве.[15]Сем
2019Шкодная злоснаяВредная злобнаяСем
2019Паці.byПати.byСем
2019СвятлоСветСем
2019Пагуглі, што значыць каханне…Погугли, что значит любовь…Сем
2019ШклоСтеклоСем
2019Быць сабоюБыть собой
2019На травеНа траве
2019ЗаходЗакат
2019СэрцаСердцеСумесна з LUCIFER
2019НапэўнаНаверно
2019СхаладалаПохолодало
2019Стол 9.0Стол 9.0
2019Не заяНе зая
2019АтлантыдаАтлантида
2020Мылю і малюсяМылю и молюсь
2020ЗоркаЗвезда
2020По сустрэчнайПо встречной
2020Песенька вясёлага беларусаПесенка весёлого белоруса
2020Родны крайРодной край
2020Я не баюсяЯ не боюсь
2020Тры ллерТри ллер
2020Надвор’еПогода
2020Жыве!Жыве!
2020ПокерфэйсПокерфэйс
2020ПрпгнднПрпгндн
202020202020
2021Не бачна зоракНе видно звёзд
2021Поў шостагаPol shestogo
2021Смерці больш нямаСмерти больше нетКавер да «Ic3Peak — Смерти больше нет»
2021ВатаВата
2021СабачкаПёсик
2021Як ты там?Как ты там?
2021Асноўная з прычынОсновная из причин
2021Сезон дажджоўСезон дождей
2021Ну што ты такі сур’ёзныНу что ты такой серьёзный
2021Супер зоркаSuper Star
2022УзнагародаНаграда
2022Можна я з табою?Можно я с тобой?
2022ЦемраЦемра
2022ЛайналакЛайналак
2023Падскурны тлушчПодкожный жир
2023МрояMrojaСумесна з MuzManya
2023Страцілі хлопцаПотеряли пацана
2023КаханнеKachanne

Відэаграфія

Паказаны спіс кліпаў са стрымінгавых пляцоўках.

ГодНазваАрыгінальная назваРэжысёрКаментар
2020Мылю і малюся (1м)Мылю и молюсь(1м)[16]Сатырычнае відэа.
2020Мылю і малюся (Unofficial)Мылю и молюсь (Unofficial)[17]Неафіцыйны кліп да песні самастойна зняты карыстачамі «vlad_laim», «dmmmtr», «outside.exsee»
2022Цемра (AI)Цемра (AI)[18]Пагляд нейрасеткі Midjourney на тэкст песні Цемра. Ілюстрацыі цалкам згенераваны нейрасеткай з запытаў складзеных па сэнсе тэксту песні, анімацыя і пераходы рабіліся ручна.
2023КаханнеKachanne[19]Рынцук ВыстаробскіАфіцыйнае відэа на песнею.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)