Замах на Роберта Фіца

(Пасля перасылкі з Замах на Роберта Фіцу)

15 мая 2024 года пасля выязнога пасяджэння ўрада ў горадзе Гандлава[1] быў здзейснены замах на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Ён быў шпіталізаваны з некалькімі агнястрэльнымі раненнямі[2][3]. Нападнік Юрай Цінтула быў затрыманы на месцы.

Замах

Страляніна адбылася каля Дома культуры ў горадзе Гандлава, дзе праходзіла ўрадавая дыскусія. У момант замаху Роберт Фіца прамаўляў прамову перад прысутнымі людзьмі[4]. Калі пачалася стральба, трое іншых міністраў пакінулі месца здарэння[5].

Па даных мясцовай тэлекампаніі TA3, былі здзейснены чатыры стрэлы: адзін трапіў у жывот, а іншыя — у галаву і грудзі[6][7][8].

Стан прэм’ера ацэнены як цяжкі[9]. Па даных Standard, у яго адбылося кровазліццё ў брушной поласці[10]. Каля 19:40 па мясцовым часе стан Фіцы пасля аперацыі стабілізаваўся[11].

Меркаванага нападніка схапілі некалькі чалавек, а паліцыя ачапіла тэрыторыю[12][13]. Ім аказаўся 71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтула[14][15]. Паводле інфармацыі TA3, нападнік здзейсніў замах па палітычных матывах[16]. Юрай Цынтула быў незадаволены тым, што прэм’ер аслабіў антыкарупцыйнае заканадаўства, і тым, што ён апраўдвае ўварванне Расіі ва Украіну[17].

Рэакцыя

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[18], Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[19], Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі[20], Канцлел ФРГ Олаф Шольц[21] асудзілі замах.

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі