Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін

Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін (англ.: Alexander Esenin-Volpin; 12 мая 1924, Ленінград, РСФСР — 16 сакавіка 2016, Бостан, ЗША) — савецкі і амерыканскі матэматык, філосаф, паэт, адзін з лідараў дысідэнцкага і праваабарончага руху ў СССР, піянер прававой асветы ў дысідэнцкіх колах савецкага грамадства, сын Сяргея Ясеніна.

Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін
Дата нараджэння12 мая 1924(1924-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці16 сакавіка 2016(2016-03-16)[1] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
БацькаСяргей Аляксандравіч Ясенін
МаціНадзея Давыдаўна Вольпін
Род дзейнасціматэматык, паэт, пісьменнік, праваабаронец
Навуковая сфераматэматычная логіка і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнікПавел Сяргеевіч Аляксандраў і Пётр Сяргеевіч Новікаў

Арганізатар «Мітынга галоснасці» 5 снежня 1965 года ў Маскве, у 1970—1972 гадах з’яўляўся экспертам Камітэта правоў чалавека ў СССР, як палітвязень правёў у турмах, ссылцы і псіхіятрычных клініках 6 гадоў. Адным з першых у 1960-х гадах у СССР пачаў прапагандаваць прававы падыход ва ўзаемаадносінах дзяржавы і грамадзян, прысвяціўшы шэраг прац тэарэтычным аспектам праблемы заканадаўчага забеспячэння правоў чалавека ў СССР і правапрымяняльнай практыцы ў гэтай галіне. Стваральнік знакамітай фразы «Паважайце вашу Канстытуцыю!».

Аўтар некалькіх работ у галіне агульнай тапалогіі, матэматычнай логікі і асноў матэматыкі.

Гл. таксама

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі