Анамарыя Марынка

Анамарыя Марынка (рум.: Anamaria Marinca, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская актрыса, якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.

Анамарыя Марынка
Anamaria Marinca
Дата нараджэння1 красавіка 1978(1978-04-01)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесіяактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Кар’ера2004цяперашні час
УзнагародыПрэмія «BAFTA» (2005)
IMDbID 1671512
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям’і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм’ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ўганаравана «Залатой пальмавай галінай» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд Копала («Маладосць без маладосці», 2007) і Жулі ДэльпіГрафіня», 2009).

У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Фільмаграфія

  • 2004 — Секс-трафік (тэлестужка) — Алена Вісінеску
  • 2006 — Гатэль Вавілон (серыял, эпізод #1.3) — Наташа
  • 2007 — 4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні — Ацілія
  • 2007 — Маладосць без маладосці — рэгістратар у гасцініцы
  • 2008 — Апошні вораг (серыял, эпізоды #1.1-1.5) — Ясім Анвар
  • 2008 — Бугі — Смаранда Чаказану
  • 2009 — Пяць мінуць раю — Віка
  • 2009 — Бура — Свету Арэнт
  • 2009 — Графіня — Ганна Дарвулія
  • 2009 — Спі са мной (тэлестужка) — Сільві
  • 2010 — Авіятарша з Казбека — авіятарша з Казбека
  • 2010 — Холбі Сіці (серыял, эпізоды #13.5, 13.9) — маці

Узнагароды і намінацыі

Узнагароды

  • 2005 — Тэлевізійная прэмія «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
  • 2005 — Тэлевізійная прэмія Каралеўскага тэлевізійнага таварыства Вялікабрытаніі ў катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
  • 2007 — Прэмія Стакгольмскага кінафестывалю у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»)
  • 2008 — Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на кінафестывалі ў Палм-Спрынгс у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», сумесна з Лаўрай Васіліу)

Намінацыі

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі