Анес Рушавіч

сербскі футбаліст

Анес Рушавіч (сербск.: Анес Рушевић; нар. 2 снежня 1996, Нові-Пазар, Саюзная Рэспубліка Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Футбол
Анес Рушавіч
Нарадзіўся2 снежня 1996(1996-12-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сербія
Рост183 см
Вага78 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубКазахстан Жэтысу
Нумар9
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Сербія Нові-Пазар39 (6)
2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў)12 (1)
2018—2019 Сербія Напрэдак (Крушавац)27 (3)
2019—2020 Сербія Пролетар (Нові-Сад)20 (2)
2020—2021 Сербія Явар (Іваніца)30 (1)
2022—2023 Паўночная Македонія Работнічкі (Скоп’е)40 (12)
2023— Казахстан Жэтысу (Талдыкарган)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Сербія Сербія (да 20)1 (0)

Кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Нові-Пазар». У Моладзевай лізе Сербіі 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам[2]. У студзені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нові-Пазарам»[3], за які дэбютаваў 16 мая 2015 года ў матчы сербскай Суперлігі супраць «Партызана», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За паўтары гады згуляў у 39 матчах чэмпіянату Сербіі і забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену, а ў другой палове сезона 2017 выступаў за дубль. У студзені 2018 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Напрэдак»[5].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Пролетар» з Нові-Сада, а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы, дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У студзені 2022 года стаў іграком паўночнамакедонскіх «Работнічкаў».

У ліпені 2023 года папоўніў склад казахстанскага «Жэтысу».

Дасягненні

Заўвагі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі