Арган

клавішна-духавы музычны інструмент
(Пасля перасылкі з Арганіст)

Арган (лац.: organum з грэч. ὄργανον — «інструмент, прылада») — клавішна-духавы музычны інструмент, самы вялікі музычны інструмент у свеце.

Арган
выява
Арган у саборы Св. Эцьена, г.Тулуза (Францыя
КласіфікацыяДухавы інструмент
Дыяпазон
 \new PianoStaff << \new Staff = "right" \with {\remove "Time_signature_engraver"} {\time 2/1    s1  }  \new Staff = "left" \with {\remove "Time_signature_engraver"} {    \clef bass    \ottava #-1    c,,1\glissando    \change Staff = "right"    \ottava #2    c''''''1  } >>

Роднасныя інструментыФлейта Пана, шэн
МузыкантыСпіс арганістаў
Спіс арганных кампазітараў
Лагатып Вікісховішча Арган на вікісховішчы

З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частот, багацця тэмбра і багаццем музычна-выканаўчае сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструментаў і па праве называецца «каралём інструментаў».

Арган складаецца з вялікай колькасці лабіяльных і язычковых труб розных памераў, пнеўматычнай сістэмы і кафедры кіравання з ручнымі і нажнымі клавіятурамі і прыладамі для іх сувязі, прыладамі для кіравання рэгістрамі і сілай гучання. Кожная з труб аргана дае гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру складаюць рэгістры.

Арган вядомы з III ст. да н.э. У Еўропе пашырыўся ў XIV — першай палове XVIII стагоддзя.

Арган на Беларусі

З’яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XVXVI стст. Так, у 1586 г. у капліцы каралеўскага замка ў Гродне знаходзіўся зроблены, згодна з модай таго часу, «рэгал з флетам»[1]. Апісання гэтага інструмента не захавалася, але, зыходзячы з даных пра аналагічныя інструменты, можна сцвярджаць, што гродзенскі рэгал меў адзін рэгістр пішчалак.

Згодна з інвентарамі, у 15651566 гг. у Брэсце сярод розных прафесій адзначана прафесія арганіста[2].

У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значнап пашыраецца. У першай палове XVII ст. арган з’явіўся ў Нясвіжы (ускосна датуецца 1627 г.)[3], Ружанах, у другой — у Пінску (ускосна датуецца 1679 г.), Паставах і Драгічыне[4]. У гэтых гарадах працавалі добра падрыхтаваныя прафесійныя выканаўцы: слуцкі арганіст Андрэй Рагачоўскі, нясвіжскі — Ян Зубрыцкі, пінскі — Людвіг Лапчынскі, пастаўскі — Андрэй Жывіцкі, драгічынскі — Томаш Фалькоўскі[5]. Па даных М. Прывалава, адным з лепшых арганістаў XVII ст. быў Адам Маслікоўскі, які служыў пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы[6].

У 1698 г. стольнік маскоўскага цара Пятра I П. Талстой, які праязджаў праз гэтыя гарады, у сваім дарожным дзённіку занатаваў: «Те Бернардынки при мне играли на органах на хорах и пели зело предивно». Таксама «зело предивно» ігралі яму манахіні ў Бенядзікцінскім касцёле[7]. У канцы XVII ст. якасны арган быў у Жыровічах, і лічыўся адным з лепшых, бо меў 80 рэгістраў[8].

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 159, 160. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі