Арлёнак (веласіпед)

падлеткавы ровар
(Пасля перасылкі з Арлёнак, веласіпед)

«Арлёнак» (руск.: Орлёнок), «Арляня» (Ereliukas) — савецкі масавы і культавы двухколавы суцэльнарамны падлеткавы веласіпед, прызначаны для дзяцей 7—14 гадоў.

Веласіпед «Арлёнак» В-72 1962 г.

Гісторыя

З'явіўся напачатку 1950-х гадоў у Мінску. У 1949-1951 гады ММВЗ асвоіў выпуск і падлеткавых мадэляў «Арлёнак» і «Ластаўка».

«Арлёнак» мадэль В-72 быў своеасаблівым пераходным тыпам ад двухколавага веласіпеда для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Ветрык» да дарожных веласіпедаў для дарослыз. Так, рама позняй мадыфікацыі «Арлёнка» з'яўляецца амаль дакладна паменшанай рамай мадэлі В-110 (напр. «Украіна»), у той час як рамы ранніх выпускаў (да пачатку 1980-х) мелі характэрную здвоеную верхнюю трубу рамы, якая пераходзіла ў верхнія часткі пёраў задняй вілкі. Ён быў шырока распаўсюджаны сярод дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту, як сімвал пачатку прылучэння да «дарослых» веласіпедаў (у параўнанні напрыклад са складанымі веласіпедамі «Кама» і г.д.).

Быўшы таго ж класа, што і «Школьнік» (праўда, прыкметна больш апошняга па памерах), «Арлёнак» тым не менш катыраваўся нашмат вышэй сваіх канкурэнтаў. Тлумачылася гэта тым, што на «Арлёнаку» ўжывалася надзейная ўтулка задняга кола «Тарпеда», такая ж як на "дарослых" дарожных веласіпедах. На «Школьніку» ж, ужывалася ўтулка заводу ГАЗ, якая хутка выходзілая з ладу.

Мадэлі

Выпускаліся дзве мадэлі:

  • «Эрэлюкас» (літ.: Ereliukas, бел.: арляня) для хлопчыкаў (з верхняй трубой)
  • «Крэгждутэ» (літ.: Kregždutė, бел.: ластаўка) для дзяўчынак (жаночая рама).

Выпускаўся з 1951г. Шаўляйскім веласіпедна-маторным заводам (ШВМЗ) «Vairas» у г. Шаўляі Літоўскай ССР.


Мадэль171–831,171–821 ДАСТ 6693–74
База, мм975
Вышыня рамы, мм440
Рульпаваротны, які рэгулюецца па вышыні
Колькасць зуб'яў вядучай зорачкі44
Колькасць зуб'яў вядзёнай зорачкі19
Утулка задняга колатармазная са свабодным ходам
Памер шын, мм37–533 (24×1,5)
ЛанцугПР 12, 7–900–2, ДАСТ 13658–75 (100 звёнаў)
Маса без прылад і абсталявання, кг12,5

Спасылкі

Гісторыя маркі Мінск

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі