Артур Юр’евіч Кац

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Артур Кац)

Артур Кац (нар. 26 снежня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Футбол
Артур Кац
Поўнае імяАртур Юр’евіч Кац
Нарадзіўся26 снежня 1994(1994-12-26)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост175 см
Вага67 кг[3]
Пазіцыяабаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Маладзечна
Нумар17
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў)0 (0)
2015   Беларусь Гарадзея5 (0)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ20 (1)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск)44 (10)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў)12 (0)
2020 Беларусь Віцебск6 (0)
2021 Беларусь Белшына (Бабруйск)20 (0)
2022—2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк)26 (2)
2023— Беларусь Маладзечна14 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезона супрацоўніцтва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны[4]. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[5]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». З’яўляўся на полі нерэгулярна, з чэрвеня страціў месца ў складзе, з кастрычніка зноў стаў прыцягвацца да матчаў, выхадзіў на замену.

У лютым 2020 года адправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. На полі з’яўляўся рэдка, пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[7].

У сакавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8], якой па выніках сезона 2021 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[9], разам з якім па выніках сезона 2022 выйграў Першую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з наваполацкім клубам[10]. Пакінуў «Нафтан» па пагадненні бакоў у чэрвені 2023 года[11].

У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[13].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2013дубльБАТЭ 150
2014дубльБАТЭ 303
2015Д2Гарадзея 50
2016Д2Смалявічы-СТІ 201
2017Д2Прамень 249
2018Д1Прамень 201
2019Д1Дняпро 120
2020Д1Віцебск 60
2021Д2Белшына 200
2022Д2Нафтан 232
2023 (1)Д1Нафтан 30
2023 (2)Д2Маладзечна 140

Крыніцы

  • https://teams.by/artur-kats/player-46894/
  • "Городея" приняла решение расстаться с Артуром Кацем через две недели после подписания контракта (руск.). football.by (8 сакавіка 2017). Праверана 15 лютага 2024.
  • Три футболиста пополнили ряды "Луча" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 15 лютага 2024.
  • Артур Кац перешел в "Витебск" (руск.). football.by (9 лютага 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  • Кац и Назаренко покидают "Витебск" (руск.). football.by (30 лістапада 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  • Артур Кац подписал контракт с "Белшиной" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (30 сакавіка 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  • Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  • Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  • Хавбек Кац покинул "Нафтан" (руск.). football.by (8 чэрвеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  • Артур Кац будет выступать за "Молодечно-2018" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  • Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.). bel.football (25 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі