Перайсці да зместу

Аўстра-турэцкія войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Асманска-Габсбургскія войны)

Аўстра-турэцкія войны — серыя ваенных канфліктаў паміж Асманскай імперыяй і Аўстрыйскай імперыяй. Пачаткам гэтых канфліктаў лічыцца Мохацкая бітва, пасля якой траціна Венгрыі стала даннікам Асманскай імперыі.

У XVI стагоддзі Асманская імперыя была сур'ёзнай пагрозай Еўропе, якая не магла мабілізавацца на адпор з-за Рэфармацыі і франка-габсбургскага суперніцтва. Аднак у Асманскай імперыі тым часам былі свае праблемы — з Персіяй на ўсходзе і егіпецкімі мамлюкамі на поўдні, якія не дазволілі ёй накіраваць супраць Еўропы ўсе свае сілы.

Першапачаткова Габсбургі, якія кіравалі Аўстрыяй, ваявалі супраць туркаў у кааліцыі з іншымі краінамі, дзе кіравалі іншыя прадстаўнікі гэтай дынастыі, у выніку чаго аўстра-турэцкія войны былі часткай больш глабальных асмана-габсбургскіх войнаў, аднак Вестфальскі мір 1648 года і Вайна за іспанскую спадчыну 1701—1714 гадоў пакінулі Аўстрыю адзіным кампактным габсбургскім уладаннем. Нарастаючая перавага Еўропы ў ваеннай справе дазволіла Аўстрыі адваяваць Венгрыю і пачаць наступ на Балканах. Канфлікты завяршыліся, калі падчас Першай сусветнай вайны Аўстра-Венгрыя і Асманская імперыя сталі саюзнікамі, а пасля вайны абедзве імперыі спынілі сваё існаванне.

Літаратураправіць зыходнік

  • Кэролайн Финкель «История Османской империи: Видение Османа» — Москва: АСТ, 2010. ISBN 978-5-17-043651-4
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі