Асобны корпус жандармаў

Асобны корпус жандармаў (руск.: Отдельный корпус жандармов) — ваенная паліцыя ў Расійскай імперыі. Створаны ў 1836 годзе на аснове жандармскіх дывізіёнаў корпуса ўнутранай варты і жандармскага палка. Уся краіна была падзелена на некалькі (спачатку пяць, потым восем) жандармскіх акруг, на чале якіх стаялі вышэйшыя жандармскія чыны. Акругі, у сваю чаргу, распадаліся на аддзяленні. На аддзяленне прыходзілася звычайна 2-3 губерніі; начальнікамі прызначаліся жандармскія штаб-афіцэры.

Асобны корпус жандармаў
руск.: Отдельный корпус жандармов
Гады існавання18271917
Краіна
Уваходзіць уРуская імператарская армія
Тыпжандармерыя
ЧасткаВаеннае міністэрства
МУС Расійскай імперыі
Дыслакацыя
МянушкаУнутраная варта
ЗаступнікіРуская армія
Чырвоная гвардыя
Колерыблакітны

У 1880 годзе Асобны корпус жандармаў пераданы ў падпарадкаванне Міністэрсту ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Указ 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года, захаваўшы за міністрам унутраных спраў званне шэфа жандармаў і значэнне камандуючага ўсімі ўпраўленнямі і часцямі корпуса жандармаў (за выключэннем часцей, якія знаходзяцца пры ваенных акругах), непасрэднае кіраванне корпусам даручыў аднаму з таварышаў міністра, загадчыку паліцыяй, з найменнем апошняга камандзірам асобнага корпуса жандармаў. Камандзір гэты, у страявым, інспектарскім і ваенна-судовым дачыненні, карыстаўся правамі і ўладай камандуючага войскамі ваеннай акругі; па страявой частцы ён дзейнічае праз штаб корпуса, а па прадметах, якія адносяцца да выяўлення і даследаванні злачынстваў — праз дэпартамент паліцыі міністэрства ўнутраных спраў.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі