Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа (тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao, англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM) — філіпінскі рэгіён на астраўной групе Мінданаа, які аб’ядноўвае тэрыторыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Адзіны з усіх рэгіёнаў Філіпінаў, які мае ўласны ўрад.

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа
філіп. Nagsasariling Rehyon sa Muslim na Mindanaw
тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao
себ. Awtonomong Rehyon sa Muslim nga Mindanaw
англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Філіпіны
СтатусРэгіён
Уваходзіць у
Уключае5 правінцый
Адміністрацыйны цэнтрКатабата
Дата ўтварэння1989
Дата скасавання2019
Насельніцтва (2010)3 256 140
Шчыльнасць256,49 чал./км²
Плошча12 695,0 км²
Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа на карце
Часавы поясUTC+8
Код ISO 3166-2PH-14
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа ахоплівае два геаграфічныя раёны, размешчаныя на востраве Мінданаа: Ланаа-дэль-Сур і Магінданаа а таксама архіпелаг Сулу, які складаецца з астравоў Басілан, Сулу, Таві-Таві а таксама шматлікіх дробных астравоў. Плошча рэгіёна складае 12 695,0 км².

Гісторыя

На працягу шматлікіх стагоддзяў на Мінданаа была свая, незалежная ад Філіпінаў дзяржава, што дазволіла мясцоваму насельніцтву развіваць сваю культуру і самабытнасць. Вобласць з’яўляецца традыцыйнай радзімай філіпінцаў-мусульман з XV стагоддзя, яшчэ да прыходу іспанцаў, якія каланізавалі большую частку Філіпінаў у 1565 годзе. Мусульманскія місіянеры прыбылі ў Таві-Таві, у 1380 годзе і пачалі ісламізацыю мясцовага насельніцтва. У 1457 годзе быў заснаваны першы султанат Сулу, пазней былі заснаваны і іншыя султанаты.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыі Аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа
ПравінцыяАдміністрацыйны
цэнтр
Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2010)
Шчыльнасць,
чал./км²
1БасіланІсабела1 234,2293 322237,66
2МагінданааШарыф-Агуак4 900,1944 718192,80
3СулуХола1 600,4718 290448,82
4Таві-ТавіПангліма-Сугала1 087,4366 550337,09
5Паўднёвы ЛанааМараві3 872,9933 260240,97
Усяго12 695,03 256 140256,49

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі