Баба-Яга

Ба́ба-Яга́, Ба́ба-Юга́[1], Ягіня — у славянскай міфалогіі і фальклоры злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў.

І. Білібін «Баба-Яга»

Яна страшная, чорная, старая, раскудлачаная. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Ездзіць у ступе, кульбаю ці таўкачом паганяе і замятае след памялом. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях, мыліцы.

Паводле павер’яў беларусаў, Баба-Яга — касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы.

Вобраз у мастацтве

Ілюстрацыя з нямецкага выдання беларускіх казак з малюнкамі Эля Лісіцкага. Берлін. 1923 год.

Вобраз Бабы-Ягі шырока выкарыстоўваўся творцамі сучасных казак, а з 1990-ых гадоў і рускага фэнтазі. У прыватнасці, вобраз Бабы-Ягі сустракаецца ў Андрэя Бяляніна ў цыкле твораў «Таемны вышук цара Гароха» і інш. А ў аповесці «Лукамор’е» Андрэя Алівярдзіева ўпершыню ў сучаснай літаратуры асвечаны дзяцінства і юнацтва гэтага персанажу.

Зноскі

Літаратура

  • Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі