Бас Дост

нідэрландскі футбаліст

Бас Дост (нідэрл.: Bas Dost; нар. 31 мая 1989, Дэвентэр, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік клуба НЕК з Неймегена. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2015—2018).

Футбол
Бас Дост
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся31 мая 1989(1989-05-31)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства Нідэрланды
Рост196 см
Вага78 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубНідэрланды НЕК
Нумар12
Маладзёжныя клубы
1994—2001Нідэрланды Германікюс
2001—2007Нідэрланды Эмен
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008Нідэрланды Эмен23 (6)
2008—2010Нідэрланды Хераклес (Алмела)61 (17)
2010—2012Нідэрланды Херэнвен66 (45)
2012—2016Германія Вольфсбург85 (36)
2016—2019Партугалія Спортынг84 (76)
2019—2020Германія Айнтрахт (Франкфурт)36 (12)
2021—2022Бельгія Бругэ45 (21)
2022—2023Нідэрланды Утрэхт24 (9)
2023—Нідэрланды НЕК Неймеген
Нацыянальная зборная[* 2]
2009Нідэрланды Нідэрланды (да 20)4 (0)
2009—2011Нідэрланды Нідэрланды (да 21)10 (5)
2015—2018Нідэрланды Нідэрланды18 (1)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезона ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».

У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5[3].

У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[4]. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»[5]. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб[6].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам»[7]. У снежні 2020 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе нападніка ў бельгійскі «Бругэ»[8]. Пакінуў «Бругэ» па закачнэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Утрэхта», а ў жніўні 2023 года папоўніў склад НЕКа.

Міжнародная кар’ера

28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).

У красавіку 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай з-за адсутнасці поспехаў (Нідэрланды не прайшлі ў фінальныя часткі чэмпіянату Еўропы 2016 і чэмпіянату свету 2018).

Дасягненні

«Вольфсбург»:

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019
  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2018, 2019

«Бругэ»:

Крыніцы

  • Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian
  • Дост перешел из «Вольфсбурга» в лиссабонский «Спортинг». by.tribuna.com
  • Дост, Карвалью, Фернандеш и Мартинш расторгли контракты со «Спортингом». by.tribuna.com
  • «Спортинг» подтвердил возвращение Доста. by.tribuna.com
  • «Айнтрахт» подписал Баса Доста. Он забил 76 голов за 3 сезона в чемпионате Португалии. by.tribuna.com
  • Бас Дост перешел из "Айнтрахта" в "Брюгге". football.by
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі