Беларускае навуковае таварыства (1942)

Беларускае навуковае таварыства (БНТ) існавала з чэрвеня 1942 да канца 1943 ў Менску, было створана нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з дапамогай некаторых беларускіх дзеячаў.

«Ганаровым прэзідэнтам» таварыства стаў генеральны камісар Беларусі В. Кубэ. У склад прэзідыума БНТ ўваходзілі І. Ермачэнка (старшыня), В. Іваноўскі, Ф. Юрда (намеснікі), Г. Касяк (вучоны сакратар), члены таварыства А. Адамовіч, П. Свірыд і інш.

БНТ мела на мэце сабраць усе навуковыя кадры, што апынуліся на акупаванай тэрыторыі, і прыцягнуць іх да працы. БНТ цікавілі магчымасці пашырэння пасяўных плошчаў бульбы, развіцця кармавой базы сельскай гаспадаркі, даследаванне і выкарыстанне запасаў торфу, водных рэсурсаў Нёмана, Заходняй Дзвіны і інш. пытанні гаспадаркі, якія нямецкія акупацыйныя ўлады мелі намер выкарыстаць у сваіх інтарэсах. Пры гэтым навуковыя працы павінны былі быць перакладзены на нямецкую мову. Быў абвешчаны «конкурс на атрыманне прэміі рэйхскамісара Остланда за лепшую навуковую работу». Аднак на працягу года кіраўнікі БНТ нічога не змаглі зрабіць. Беларускія вучоныя байкатавалі дзейнасць таварыства.

У чэрвені 1943 зноў аб'яўлена аб адкрыцці БНТ. Яго прэзідэнтам стаў В. Іваноўскі, намеснікамі — Лыноўскі і Масевіч. Усе члены таварыства назначаліся ці зацвярджаліся В. Кубэ. Пад пагрозай рэпрэсій нямецкія акупацыйныя ўлады сагналі на ўстаноўчы сход таварыства некаторых навуковых работнікаў, якіх ім удалося выявіць у Мінску. У сваіх выступленнях кіраўнік 1-га аддзела Генеральнага камісарыята Беларусі Баўэр і прэзідэнт БНТ Іваноўскі патрабавалі ад беларускіх вучоных распрацоўваць навуковыя тэмы зыходзячы з задач ваеннага часу. Пасля забойства Іваноўскага БНТ перастала існаваць у канцы 1943.

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі