БелДжы

(Пасля перасылкі з Белджы)

«БелДжы» — беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе. Інвестары, станам на 2023 год — Рэспубліка Беларусь, Zhejiang Jirun Automobile Co (уваходзіць у Zhejiang Geely Holding Group), CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment Co[1][2].

«БелДжы»
ТыпЗакрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне23 снежня 2011
Заснавальнікі«БелАЗ», «Geely Automobile», «БАТЭ»
РазмяшчэннеБарысаў, Мінская вобласць, Беларусь
Ключавыя постаціГенадзь Свідзерскі
Галінааўтамабілебудаванне
Прадукцыялегкавыя аўтамабілі
Матчына кампаніяZhejiang Geely Holding Group
Сайтwww.belgee.by

Гісторыя

СЗАТ «БелДжы» зарэгістраваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 23 снежня 2011 года[3]. Інвестары — ААТ БелАЗ (Беларусь, 50 % акцый), Geely (Кітай, 32,5 %) і ААТ БАТЭ (Беларусь, 17,5 %). 30 снежня 2011 года прадпрыемства зарэгістравана як рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Мінск»[4].

Зборка аўтамабіляў наладжаная на арандаваных плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»[5]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраны ў лютым 2013 года[6]. З кастрычніка 2013 плануецца з’яўленне ў продажы красовера «Geely Emgrand X7»[7]. Колькасць супрацоўнікаў складала 128 чалавек[8]. У 2013 годзе на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[9].

У сакавіку 2015 года пачалося будаўніцтва новага завода для вытворчасці поўнага цыклу. 17 лістапада 2017 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё і з канвеера сышоў першы аўтамабіль[10].

Вытворчасць

На тэрыторыі плошчай 118 га размешчаныя цэхі зваркі, афарбоўкі і зборкі. Цэх зваркі складаецца з лініі маторнага адсека (ручная лінія, дзе зварваецца пярэдні ланжэрон), лініі падлогі (зварваюцца элементы падлогі), галоўнай зварачнай лініі і лініі рэгулявання. Цэх зборкі складаецца з лініі інтэр’ера, лініі шасі і лініі фінішнай зборкі. Магутнасць пры рэжыме работы ў адну змену — 30 тысяч машын[11].

Станам на лістапад 2021 года на заводзе выпускаюцца Geely Coolray і Atlas Pro, а таксама вядзецца буйнавузлавая зборка Tugella[11].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі