Бластакладыяльныя

Бластакладыя́льныя (Blastocladiales) — парадак грыбоў, належыць да манатыпнага класа Blastocladiomycetes, які адносяць да хітрыдыевых грыбоў ці да манатыпнага аддзела Blastocladiomycota.

Бластакладыяльныя

Chrysophlyctis endobiotica на бульбе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Blastocladiales H.E. Peterson, 1909

Сінонімы
Allomycetes Caval.-Sm., 1998 (nom. illeg.)
Сямействы
  • Blastocladiaceae
  • Catenariaceae
  • Clavochytridiaceae
  • Coelomomycetaceae
  • Physodermataceae
  • Sorochytriaceae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13824
NCBI  4805
EOL  5785
MB  90414

Апісанне

Сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і раслінных субстратах у вадзе, вільготнай глебе. Некаторыя — паразіты беспазваночных жывёл і грыбоў.

Пашырэнне

Да бластакладыяльных адносяць 5 сямействаў, 14 родаў і 179 відаў[1]. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі вядома некалькі відаў з родаў аламіцэс (Allomyces), бластакладыя (Blastocladia) сямейства бластакладыевых (Blastocladiaceae) і катэнарыя (Catenaria) сямейства Catenariaceae.

Асаблівасці біялогіі

Філагенетычна бластакладыяльныя — вынік эвалюцыі хітрыдыевых грыбоў, якая ішла шляхам павелічэння вегетатыўнага цела (міцэлію), змены памераў клеткі, пераходу ад ізагаміі да гетэрагаміі, выпрацоўкі ізаморфнай змены пакаленняў.

Міцэлій бластакладыяльных ад простага (амаль плазмодый) да добра развітага. Бясполае размнажэнне адбываецца аднажгуцікавымі зааспорамі. Полавы працэс — ізагамія або гетэрагамія. Для большасці бластакладыяльных характэрна чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. На спарафіце ўтвараюцца зоаспарангіі з дыплоіднымі зааспорамі, акрамя таго спарафіт утварае цысты (супакойныя споры). Пры прарастанні цысты з яе выходзяць гаплоідныя зааспоры, якія пасля перыяду актыўнага руху пакрываюцца абалонкай і ўтвараюць гаметафіты з гаметангіямі. Зігота, утвораная ў выніку зліцця гамет, дае пачатак спарафіту.

Сістэматыка

  • Сямейства Blastocladiaceae — Бластакладыевыя:
  • Сямейства Catenariaceae:
  • Сямейства Coelomomycetaceae:
    • Callimastix
    • Coelomomyces
  • Сямейства Physodermataceae:
    • Physoderma
  • Сямейства Sorochytriaceae:
    • Sorochytrium
  • Род, не аднесены да сямействаў:
    • Coelomycidium


Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі