Бугская армія

Бу́гская а́рмія (ням.: Bugarmee / Armeeoberkommando Bug / A.O.K. Bug) — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі у часе Першай сусветнай вайны, названая ў гонар ракі Буг.

Bugarmee
Бугская Армія
Усходні фронт у другой палове 1915 года
Гады існавання8 ліпеня 191531 сакавіка 1918
Краіна Германская імперыя
ТыпАрмія
Удзел уУсходні фронт Першай сусветнай вайны

Была сфармавана 8 ліпеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 31 сакавіка 1918 года.

Гісторыя

Камандуючы Бугскай арміяй генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген падчас візіта штаба 10 корпуса каля в. Колкі  (укр.). 20 верасня 1915 года.

Бугская армія была ўтворана 8 ліпеня 1915 года шляхам перайменавання Паўднёвай арміі са штабам у Лемберзе. 20 верасня яе камандуючы, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, быў прызначаны да адначасовага камандавання Групай армій Лінзінгена (ням.: Heeresgruppe Linsingen) і Бугская армія была падзелена на армейскія групы (ням.: Armee-Gruppen), якія былі непасрэдна падпарадкаваны Heeresgruppe. У розны час у яе склад уваходзілі:

  • Армейская група Гронава (ням.: Armee-Gruppe Gronau), былы XXXXІ рэзервовы корпус
  • Армейская група Марвіца (ням.: Armee-Gruppe Marwitz), былы VІ корпус
  • Армейская група Ліцмана(ням.: Armee-Gruppe Litzmann), былы XXXX рэзервовы корпус


Камандуючыя

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, які да гэтага ўзначальваў Паўднёвую армію.

Літаратура

  • Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.


🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі