Васілішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Васілі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Васілішкі.

Васілішкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШчучынскі раён
Уключае92 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрВасілішкі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009)3 145
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Васілішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 жніўня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Васілішкі, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года ў склад Бакштаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і Старадворцы[2]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Бакштаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)[3]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бакштаўскага (20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына) і Галавічпольскага (24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі) сельсаветаў[4]. 27 снежня 2016 года ў склад сельсавета з Мажэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[5]. 26 мая 2017 года скасаваны вёска Вялікая Нявіша, хутары Заброддзе, Занявіша, Пясчына[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (51 населены пункт) — 3145 чалавек[7], з іх 77,6 % — палякі, 17,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія[8].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі