Востраў Святога Лаўрэнція
Востраў Свято́га Лаўрэ́нція[1] (англ.: St. Lawrence Island) — востраў у паўднёвай частцы Берынгава праліва, за 80 км ад паўвострава Чукотка (мыс Чапліна). Адміністрацыйна з’яўляецца часткай штата Аляска, хоць і знаходзіцца бліжэй да Чукоцкага паўвострава, чым да Аляскі. Гэта шосты па велічыні востраў у Злучаных Штатах і 113-ы па велічыні востраў у свеце.
Востраў Святога Лаўрэнція | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 640,12 км² |
Найвышэйшы пункт | 672 м |
Насельніцтва | 1 292 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,28 чал./км² |
Размяшчэнне | |
63°30′ пн. ш. 170°30′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Аляска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня вострава — 145 км, шырыня — ад 13 да 36 км, плошча — 4640,12 км². Найвышэйшы пункт — гара Атук, 672 м. Паверхня нізінная, з асобнымі ўзвышшамі вулканічнага паходжання[1]. На востраве няма паўнавартасных дрэў, хмызнякі прадстаўлены арктычнай вярбой не больш 30 см у вышыню.
На востраве населеныя пункты Гамбел, Савунга.
Востраў адкрыты ў 1728 годзе В. І. Берынгам[1].
Зноскі
Літаратура
- Святога Лаўрэнція востраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Остров Святого Лаврентия (руск.) // Праект «Планета Земля» Geosfera.Org
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі