Вуліца Клары Цэткін (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Клары Цэткін (да 1933 года - Маляўскі завулак) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска, названая ў гонар дзеячкі нямецкага камуністычнага і фемінісцкага руху Клары Цэткін.

Клары Цэткін
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнМаскоўскі
Працягласць1,5 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Францішка Багушэвіча
Тралейбусныя маршруты4, 7, 36, 44, 58
Аўтобусныя маршруты24, 38, 46, 65, 73, 78, 151э, 163
Ранейшыя назвыМаляўскі завулак
Назва ў гонарКлара Цэткін
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне

Вуліца пачынаецца ад плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай як працяг вуліцы Бабруйскай. Вуліца арыентавана ў паўночна-заходнім напрамку. На скрыжаванні з вуліцай Нямігай і праспектам Дзяржынскага размешчана плошча Францішка Багушэвіча. Далей вуліца перасякаецца з вуліцамі Карла Лібкнехта, Іерусалімскай і Караля, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцамі Кальварыйскай і Ціміразева. На ўсход ад вуліцы праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага напрамку.

Пад вуліцай, акрамя метрапалітэна, знаходзяцца калектары для ракі Няміга і для адводу дажджавых вод.[1].

Прадпрыемствы і арганізацыі

На вуліцы размешчана некалькі прамысловых аб’ектаў (скургалантарэйная фабрыка ААТ «Галантэя», старыя карпусы тонкасуконна-прадзільнага камбіната ААТ «Сукно» і іншыя), адміністрацыйныя будынкі (Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, кіраванне канцэрна «Беллегпрам»). Таксама размешчаны бізнес-цэнтры, аўтабаза мінскага Гаррамаўтадара і іншыя нежылыя будынкі. Па стане на 2021 год вуліца актыўна забудоўваецца. Частка будынкаў на вуліцы была знесена ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна[2].

Грамадскі транспарт

Па вуліцы ажыццяўляецца інтэнсіўны рух аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. У 2020 годзе на плошчы Францішка Багушэвіча адкрыта аднайменная станцыя Мінскага метрапалітэна.

Зноскі

Літаратура

  • Виногоров Н.А. Улицы Московского района города Минска. — Мн.: В.М.Скакун, 1999. — С. 58.
  • Их именами названы... Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 430.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі