Вылячэнне мужчыны з завялай рукой

Вылячэнне мужчыны з завялай рукой — падзея евангельскага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Хрыстос вылечвае мужчыну з завялай рукой, Візантыйская мазаіка

Біблейскае апавяданне

Падзея запісана ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях: ў Матфея 12:9-13, Марка 3:1-6 і Лукі 6:6-11.

Згодна Евангеллям, у суботу, калі Ісус увайшоў у сінагогу, фарысэі і кніжнікі шукалі прычыну, каб абвінаваціць Яго. Таму яны ўважліва глядзелі, ці будзе Ён вылечваць каго ў суботу, што забаранялася Законам Майсеевам.

Таму яны спыталі ў Ісуса: «Ці дазваляецца вылечваць у суботу?» На гэта Ён ім адказаў, што калі ў каго-небудзь авечка ўпадзедзе ў яму ў суботу, ці не выцягне ён жывелу? А чалавек больш каштоўны, чым жывёла, таму можна рабіць дабро ў суботу. Пасля гэтага Ён сказаў чалавеку: «Працягні тваю руку». А пасля таго, як хворы працягнуў яе, і яна стала цалкам здаровай.

Раздражнёныя гэтай падзеяй, фарысэі разам з ірадыянамі пачалі рабіць змову, каб загубіць Ісуса.

Гэты цуд з'яўляецца часткай музычнага твора кампазітара Джон Адамса "Хрысціянская стараннасць і актыўнасць" .

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі