Віталь Юр’евіч Балашоў

украінскі футбаліст

Віталь Балашоў (нар. 15 студзеня 1991, Адэса, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Футбол
Віталь Балашоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяВіталь Юр’евіч Балашоў
Нарадзіўся15 студзеня 1991(1991-01-15)[1] (33 гады)
Грамадзянства Украіна
Рост170 см
Вага60 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубКазахстан Туран
Нумар10
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Украіна ДЮСШ Авідзіяпаль
2004—2008 Украіна Чарнаморац (Адэса)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Украіна Чарнаморац (Адэса)98 (12)
2010   Украіна Чарнаморац-2 (Адэса)1 (0)
2013—2014   Украіна Гаверла (Ужгарад)10 (1)
2016 Польшча Вісла (Кракаў)8 (0)
2017 Малдова Мілсамі (Архей)10 (4)
2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён)8 (1)
2018—2020 Украіна Алімпік (Данецк)49 (5)
2020 Расія Тамбоў6 (0)
2020 Расія Чайка (Песчанакопскае)0 (0)
2021 Казахстан Шахцёр (Караганда)13 (2)
2021—2022 Казахстан Актабэ29 (3)
2023— Казахстан Туран (Туркестан)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008Украіна Украіна (да 17)23 (5)
2008—2009Украіна Украіна (да 19)3 (1)
2012Украіна Украіна (да 21)2 (0)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ горада Авідзіяпаль, пазней перабраўся ў адэскі «Чарнаморац». У 2008 годзе трапіў у асноўную каманду адэсітаў, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 9 мая 2009 года, правёўшы на полі другі тайм матча супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:4). У сезоне 2009/10 з чатырма галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, аднак «Чарнаморац» па выніках сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У сезоне 2010/11 адэскі клуб заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуўся ў элітны дыівізіён.

У ліпені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ўжгарадскай «Гаверле» на сезон 2013/14. У першай палове 2014 года не гуляў, па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Чарнаморац». У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў адэскі клуб, а ў студзені 2016 года пасля прагляду стаў іграком кракаўскай «Віслы». У чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў пакінуў польскі клуб. У лютым 2017 года стаў іграком малдаўскага клуба «Мілсамі», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату краіны.

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»[3]. Стаў асноўным нападнікам каманды, аднак у кастрычніку выбыў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[4].

У сакавіку 2018 года прыбыў на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку папоўніў склад клуба[5]. У жніўні 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў», аднак ужо ў кастрычніку разарваў кантракт і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з Песчанакопскага, аднак так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2021 года далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», дзе гуляў да чэрвеня. У жніўні 2021 года перайшоў у «Актабэ», пакінуў клуб у студзені 2023 года. У сакавіку 2023 года трапіў у заяўку «Турана» ў другім дывізіёне Казахстана.

Міжнародная кар’ера

З 2006 па 2009 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012 годзе выступаў за моладзевую зборную Украіны.

Дасягненні

  • 03 Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2016/17
  • 02 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2022

Зноскі

  • "Ислочь" подписала украинского нападающего
  • Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь"
  • Виталий Балашов стал игроком Олимпика
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі