ГАЗ-53

грузавы аўтамабіль

ГАЗ-53 — савецкі грузавы аўтамабіль, які выпускаў Горкаўскі аўтамабільны завод. Разам з ГАЗ-52 належаў да трэцяга пакалення грузавых аўтамабіляў ГАЗ.

ГАЗ-53
ВытворцаГАЗ
Месца вытворчасціГоркі Сцяг СССР
Ніжні Ноўгарад Сцяг Расіі
Гады выпуску19611993
Колавая формула4х2
Храналогія
ГАЗ-51ГАЗ-3307
Фотагалерэя на Wikimedia Commons ГАЗ-53 на Вікісховішчы

Самы масавы грузавік на тэрыторыі былога СССР: з 1965 па 1993 год вырабілі 3 336 286 аўтамабіляў ГАЗ-53А і ГАЗ-53-12[1].

Гісторыя

Серыйны выпуск ГАЗ-53 планавалася асвоіць у 1962 годзе, аднак яго вытворчасць стрымлівала адсутнасць гатовага рухавіка — новы рухавік патрабаваў дадатковых вытворчых магутнасцяў, але іх хапала толькі для дробнасерыйнай вытворчасці рухавікоў для ГАЗ-13.

ГАЗ-53Ф

Першым аўтамабілем у 53-ім мадэльным шэрагу стаў ГАЗ-53Ф, які выпускаўся ў перыяд 19611967.

Першы ГАЗ-53Ф быў сабраны 23 верасня 1961 года, а 14 кастрычніка таго ж года галоўны канвеер пакінула доследна-прамысловая партыя з 25 аўтамабіляў.

У сувязі з адставаннем маторнай вытворчасці V-падобнага 8-цыліндравага рухавіка, машына камплектавалася рухавіком ГАЗ-51, фарсіраваным да 82 к.с. Таксама не быў асвоены гіпоідны задні мост, таму прыйшлося ставіць звычайны ад ГАЗ-51A, але з галоўнай парай ад ГАЗ-63. Гэта дало магчымасць у нейкай ступені захаваць дынаміку аўтамабіля з павялічанай да 3500 кг грузападымальнасцю. У сувязі з узрослай грузападымальнасцю былі ўжытыя шыны памерам 8,25-20 і дыскі колаў з трыма адтулінамі. Па сутнасці, ГАЗ-53Ф — гэта шасі ГАЗ-51A з падоўжанай да 3700 мм колавай базай і з кабінай грузавіка ГАЗ-52.

Да сакавіка 1962 года ГАЗ-53Ф збіраўся перыядычна — невялікімі партыямі — і толькі потым выпуск машын набыў арганізаваны характар адначасова з павелічэннем выпуску.

Выпуск ГАЗ-53Ф працягваўся да 1967 года, і ішоў паралельна з выпускам ГАЗ-53 і ГАЗ-53А, бо новых V-падобных рухавікоў не хапала. Варта адзначыць, што ГАЗ-53Ф не меў поспеху ў эксплуатацыйных арганізацый і выпускаўся толькі з-за адсутнасці дастатковай колькасці матораў ЗМЗ-53. У студзені 1967 года, калі выпуск ЗМЗ-53 быў асвоены ў запланаваных аб’ёмах, выпуск ГАЗ-53Ф быў спынены. Было выраблена 108.365 аўтамабіляў ГАЗ-53Ф[2].

На базе мадэлі ГАЗ-53Ф быў таксама распрацаваны седлавы цягач ГАЗ-53К, аднак у серыю ён не пайшоў.

ГАЗ-53А

Буйнасерыйную зборку рухавікоў V8 наладзілі толькі ў канцы кастрычніка 1963 года, але да канца года вырабілі толькі невялікую доследна-прамысловую партыю. Больш-менш устойлівы выпуск ГАЗ-53 пачаўся толькі ў чэрвені 1964 года. Гэтыя машыны мелі абмежаваную грузападымальнасць 3 т, паколькі на заводзе на той момант яшчэ не змаглі распачаць вытворчасць новых гіпоідных задніх мастоў. Па сутнасці ГАЗ-53 з’яўляўся мадэрнізаваным ГАЗ-53Ф, аснашчаным васьміцыліндравым рухавіком[3]. Было выраблена 3426 аўтамабіляў ГАЗ-53.

З чэрвеня 1965 года пачаў выпускацца ГАЗ-53А, які ўяўляў сабой мадэрнізаваны ГАЗ-53. Адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключаліся ва ўзмоцненай пярэдняй восі, новай карданнай перадачы і рулявым механізме. Грузападымальнасць была павялічана да чатырох тон.

  • ГАЗ-53-01 — мадыфікацыя ГАЗ-53A, якая ўяўляе сабой шасі для ўстаноўкі фургонаў і іншага адмысловага абсталявання[4].
  • ГАЗ-53-02 — мадыфікацыя ГАЗ-53A, якая ўяўляе сабой шасі для ўстаноўкі самазвальных кузаваў Саранскага аўтамабільнага завода[5]. У параўнанні з базавым аўтамабілем была на 290 мм паменшана задняя навісь рамы (колавая база пакінутая ранейшая). Таксама ўсталёўвалася каробка адбору магутнасці для прывада гідрапомпы.
  • ГАЗ-53-05 — мадыфікацыя ГАЗ-53A, прызначаная для працы з 3-тонным прычэпам[6].
  • ГАЗ-53-07 (лістапад 19761984) — бартавая газабалонная мадыфікацыя ГАЗ-53A, прызначаная для працы на звадкаваным газе[7]. У якасці рэзервовага паліва для кароткачасовай працы выкарыстоўваўся бензін А-76. На аўтамабіль усталёўваўся рухавік мадэлі ЗМЗ-53-18 (базавы ЗМЗ-53-11, канверсаваны для працы на СНД) са ступенню сціску 8,5 і магутнасцю 88,3 кВт (120 к.с.) пры 3200 аб/хв; круцільны момант 284 Н-м (29 кгс-м) пры 2200—2500 аб/хв. Газавая сістэма харчавання ідэнтычная той, што была ў аўтамабіля ГАЗ-52-07 за выключэннем таго, што быў ужыты газавы балон карысным аб’ёмам 170 л (поўны — 190 л), газавы змяшальнік — СД-250. Аб’ём бензабака рэзервовай сістэмы 60 л.
  • ГАЗ-53-40 — шасі для мантажу аўтобусных кузаваў Курганскага аўтобуснага завода[8]. Шасі пастаўлялася з поўным пярэднім апярэннем, але без кабіны — толькі з рамкай лэбавага шкла. Шасі камплектаваліся больш мяккімі рысорамі, паліўным бакам ад ГАЗ-66 і тэлескапічнымі амартызатарамі, змененай тармазной сістэмай і электраабсталяваннем[9].
  • ГАЗ-53-50 — экспартная мадыфікацыя ГАЗ-53А для краін з трапічным кліматам[8].
  • ГАЗ-53-70 — экспартная мадыфікацыя ГАЗ-53А для краін з умераным кліматам[8].

ГАЗ-53-12

ГАЗ-53-12

Цягам першай паловы-сярэдзіны 1980-х гадоў была праведзена мадэрнізацыя аўтамабіля, пасля якой базавы аўтамабіль атрымаў індэкс ГАЗ-53-12. Ключавымі пунктамі ў пытанні паляпшэння эксплуатацыйных паказчыкаў у параўнанні з ГАЗ-53А акрамя павышэння рэсурсу сталі зніжэнне расходу паліва і павелічэнне карыснай нагрузкі. Велічыню грузападымальнасці паднялі да 4,5 т, пад капотам грузавіка з’явіўся мадэрнізаваны 120-моцны рухавік.

Засваенне абноўленага аўтамабіля праходзіла ў два этапы. Першы этап мадэрнізацыі пачалі ў 1982 годзе. На гэтым этапе былі ўведзеныя змены, скіраваныя на падвышэнне агульнай надзейнасці вузлоў і эфектыўнасці тармазной сістэмы. Для гэтага была ўзмоцнена аснова грузавой платформы, ланжэроны і папярочкі рамы, узмоцнены картэр задняга моста, укаранёна новая задняя падвеска са змененым наборам рысор, павышана эфектыўнасць гідравакуумнага ўзмацняльніка тормазаў, а таксама з канструкцыі скрынкі перадач былі выключаныя сінхранізатары (яны традыцыйна былі слабым месцам). На гэтым жа этапе было перагледжана абліцоўванне радыятара, якое спрасцілася і стала больш тэхналагічным.

На другім этапе засваення ўкараняліся змены, якія датычыліся пытанняў бяспекі: на машынах паступова з’яўляліся новая святлатэхніка, аварыйная светлавая сігналізацыя і тармазная сістэма з раздзельным па восях прывадам, двума гідравакуумнымі ўзмацняльнікамі і сігналізатарам аб разгерметызацыі аднаго з контураў. Рэалізацыя другога этапа была завершана ў 1986 годзе.

Аналагічным чынам былі мадэрнізаваныя і ўсе мадыфікацыі, у тым ліку шасі для надбудоў.

  • ГАЗ-53-11 прадстаўляе сабой шасі мадэлі ГАЗ-53-12, прызначанае для мантажу спецыяльных кузаваў[10].
  • ГАЗ-53-14 — самазвальнае шасі, прызначанае для паставак на Саранскі і Фрунзенскі заводы[11]. Канструктыўна ГАЗ-53-14 былі аналагічныя шасі ГАЗ-53-02.
  • ГАЗ-53-19 — бартавая газабалонная мадыфікацыя ГАЗ-53-12, прызначаная для працы на звадкаваным газе[12]. Выпускалася ў перыяд 19831993. У якасці рэзервовага паліва для кароткачасовай працы выкарыстоўваўся бензін А-76.
  • ГАЗ-53-27 — бартавая газабалонная мадыфікацыя ГАЗ-53-12, прызначаная для працы на сціснутым прыродным газе[13]. Выпускалася ў перыяд 19841990 г[14].
  • ГАЗ-53-12-1040 — абноўленае шасі на базе ГАЗ-53-12 для Курганскага аўтобуснага завода для аўтобусаў КАвЗ-685M[15].

Выпуск ГАЗ-53-12 працягваўся да студзеня 1993 года. Агулам было выраблена 3 336 286 аўтамабіляў ГАЗ-53А і ГАЗ-53-12[1].

Канструкцыя

ГАЗ-53 прадстаўляюць сабой двухвосевыя грузавыя аўтамабілі капотнай кампаноўкі. Галоўны канструктар — А. Д. Прасвірнын. Вядучыя канструктары — А. І. Шыхаў, В. Д. Запойнаў. Вядучы канструктар рухавіка V8 — П. Э. Сыркін.

Кабіна

Выгляд кабіны
(1975—1984 гады)
Выгляд кабіны
(ад 1984 года)

Аўтамабілі ГАЗ-53 і ГАЗ-52 мелі ўніфікаваную кабіну. Кабіна — металічная, двухмесная.

Першыя версіі аўтамабіляў вызначаліся верхнім размяшчэннем фар у абліцоўванні кабіны. З 1975 года падфарнікі сталі размяшчацца над фарамі, змянілася абліцоўванне радыятара (гэтак званая «усмешка»). З канца 1984 з’яўляецца чарговая, апошняя, версія абліцоўвання — адтуліны рашоткі выцягнуліся, паваротнікі зрушыліся кожны бліжэй да свайго краю. Таксама стаў усталёўвацца некалькі зменены пярэдні буфер без верхняй падножкі-накладкі.

Інтэр’ер

У 1973 годзе аўтамабілі сталі абсталёўваць бакавымі паўторнікамі паказальнікаў павароту, якія размяшчаліся на крылах кабіны, у 1978 годзе на даху кабіны з’яўляюцца штампаваныя рэбры жорсткасці.

Аўтамабілі фарбаваліся ў блакітны, светла-жоўты пясочны і хакі колеры. У 1960-ых — пачатку 1970 гадоў таксама выкарыстоўваліся колеры «кава з малаком» і «марская хваля»[16].

Рухавік

Рухавік ГАЗ-53

ГАЗ-53 меў 8-цыліндравы карбюратарны бензінавы рухавік ЗМЗ-53, з V-падобным размяшчэннем цыліндраў і верхнім размяшчэннем клапанаў. Працоўны аб’ём — 4,25 л, ступень сціску 6,7 і развіваў магутнасць 115 к.с. пры 3200 аб/хв. Рухавік меў галоўку і блок цыліндраў з алюмініевага сплава. Да канструктыўных асаблівасцяў рухавіка варта аднесці сістэму змазкі з фільтрам цэнтрабежнай ачысткі масла (цэнтрыфугай), адкрытую сістэму вентыляцыі картэра, гільзы цыліндраў мокрага тыпу. У 1983 годзе канструкцыя рухавіка была змененая. Новы рухавік ЗМЗ-53-11 адрозніваўся сістэмай змазкі з аднасекцыйным алейным насосам і поўнапатокавым алейным фільтрам, новым карбюратарам К-135, новымі галоўкамі цыліндраў з павялічанай ступенню сціску, ужываннем закрытай сістэмы вентыляцыі картэра. Ужытыя новаўвядзенні дазволілі павялічыць магутнасць рухавіка да 120 к.с. і знізіць на 5-7 % расход паліва.

Шасі

Аўтамабіль меў жорсткую раму з сямю папярочнымі бэлькамі[17].

У пярэдняй частцы рамы на дзвюх падоўжных паўэліптычных рысорах замацоўвалася кованая сталёвая пярэдняя вось. У пярэднюю падвеску акрамя рысор ўключаліся таксама тэлескапічныя гідраўлічныя амартызатары.

Ззаду рама абапіралася на бэльку вядучага моста праз пару падоўжных паўэліптычных рысор, злучаных з рамай праз гумовыя падушкі. Акрамя гэтага, задняя падвеска мела дадатковыя рысоры-падрысорнікі, якія разам з асноўнымі рысорамі мацаваліся з дапамогай драбінак да пляцовак паўвосевых рукавоў.

У задняй частцы рамы ўсталёўвалася буксірная прылада з пругкім гумавым элементам. Запасное кола ўмацоўвалася на адкідным кранштэйне з левага боку рамы.

Галоўным адрозненнем самазвальных шасі з’яўлялася рама, скарочаная ў задняй навісі і пазбаўленая раскосаў у шостай папярочкі. Замест цягава-счэпнага прыбору, якім камплектаваліся звычайныя грузавікі, на вертыкальных сценках ланжэронаў самазвальных шасі мантаваліся буксірныя крукі — такія самыя, як на пярэднім бамперы.

ГАЗ-53 адрозніваўся ад ГАЗ-52 узмоцненай задняй падвескай (паўэліптычныя рысоры з закладаннем канцоў у гумавыя падушкі), гіпоідным заднім мостам, памерам колаў (шыны ГАЗ-52 — 7,50-20, ГАЗ-53 — 8,25-20). Руль, тармазы і карданныя шарніры былі ўніфікаваныя, але ў тармазной сістэме быў ужыты гідравакуумны ўзмацняльнік тармазоў[18].

Тэхнічныя характарыстыкі

МадэльГАЗ-53Ф[19]ГАЗ-53АГАЗ-53-12
Выпуск1961—01.19671965—19831983—1993
РухавікГАЗ-51 (фарсіраваны), 6-цыліндравы, карбюратарны, 4-тактныЗМЗ-53, 8-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны,ЗМЗ-53-11, 8-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны,
Аб’ём3485 см³4254 см³
Дыяметр цыліндра × ход82 × 110 мм92 × 80 мм
Магутнасць82 к.с. пры 3200 пры аб/хв115 к.с. пры 3200 пры аб/хв120 к.с. пры 3200 пры аб/хв
Каробка перадачМеханічная, чатырохступеньчатая, з сінхранізатарамі на трэцяй-чацвёртай перадачах.
Памеры Д × Ш × В6375 × 2380 × 2220 мм6395 × 2280 × 2190 мм
Колавая база3700 мм
Дарожны прасвет?245 мм
КузаўБартавая платформа (3750 × 2180 × 674 мм)Бартавая платформа (3740 × 2170 × 680 мм)Бартавая платформа
Падрыхтаваная маса?3250 кг3200 кг
Поўная маса6600 кг7400?
Грузападымальнасць3000-3500 кг4000 кг4500 кг
Памер шын8,25-20"
Ёмістасць паліўнага бака?90 л
Максімальная хуткасць75 км/г80 км/г
Выдатак паліва??30,0 л/100км

Эксплуатацыя

Аўтамабілі ГАЗ-53 выпускаліся амаль 30 гадоў і ў свой час былі самымі масавымі грузавікамі ў СССР. Грузавікі гэтага сямейства выкарыстоўваліся практычна ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі Савецкага Саюза: сельская гаспадарка, сфера будаўніцтва, грузавыя перавозкі (перавозкі пошты, мэблі, хлебабулачных вырабаў, харчовых і прамысловых тавараў) і інш.

У 1970-х—пачатку 1980-х гадоў аўтапаркі савецкіх калгасаў на 80 % складаліся з ГАЗ-53[1].

На базе сямейства мантавалася значная колькасць адмысловых надбудоў. На шасі ГАЗ-53 выпускаліся палівазапраўшчыкі і паліватранспартавальнікі, цыстэрны для перавозкі вады і малака, аўтафургоны, самазвалы, аўтамабільныя краны, пажарныя і шмат іншых, як шырока, так і вузка спецыялізаваных аўтамабіляў. Выпускаліся аўтобусы, якія выкарыстоўвалі шасі ГАЗ-53.

Ва ўзброеных сілах СССР аўтамабілі ГАЗ-53 выкарыстоўваліся ў асноўным на агульных транспартных перавозках у якасці дапаможных сродкаў дастаўкі асабістага саставу і грузаў у інтэнданцкіх, харчовых і паліўных тылавых службах, а таксама ў камунальнай гаспадарцы буйных ваенных падраздзяленняў, аэрадромаў, партоў і ваенных гарадкоў. У сістэме выканання пакаранняў ужываліся спецыяльныя аўтамабілі з закрытымі кузавамі для перавозкі арыштаваных і зняволеных (аўтазакі)[20].

Адпускная цана ГАЗ-53-12 складала 3458 рублёў 50 капеек, прыбытак завода складаў 510 рублёў 57 капеек з улікам надбаўкі за Дзяржаўны Знак якасці СССР[21].

Экспарт

У 1967—1991 гады аўтамабілі ГАЗ-53А і 53-12 збіраліся з савецкіх зборачных камплектаў на балгарскім прадпрыемстве «Мадара» у горадзе Шумен. Характэрна, што з пачатку 70-х аўтамабілі балгарскай зборкі абсталёўвалі 80-моцным дызелем вытворчасці варненскага маторабудаўнічага завода «Васіл Колар», якія выпускаліся па ліцэнзіі англійскай фірмы Perkins. У 80-х сярэднегадавы выпуск ГАЗ-53 прадпрыемствам «Мадара» дасягнуў 3000 адзінак.

Асобныя партыі аўтамабіляў збіралі з машынакамплектаў на Кубе.

ГАЗ-53А і яго мадыфікацыі шырока пастаўляўся на экспарт. Першыя партыі на знешні рынак былі адпраўленыя адразу пасля пачатку выпуску — у 1965 годзе, а неўзабаве былі распрацаваны спецыяльныя экспартныя мадыфікацыі ГАЗ-53-50 і ГАЗ-53-70. Аўтамабілі пастаўляліся амаль у 50 краін свету. Пераважна пастаўкі ажыццяўляліся ў ГДР, Венгрыю, Чэхаславакію, Польшчу, Югаславію, Фінляндыю, Кубу, В’етнам, КНДР, Лаос і Манголію. Пастаўлена на экспарт 61 100 машын[22].

У філатэліі

Крыніцы

Літаратура

  • ГАЗ-52 и другие(руск.) // Грузовик Пресс : часопіс. — 2006. — № 01.
  • ГАЗОН: ИСТОРИЯ В КАРТИНКАХ(руск.) // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2015. — № 1 (117). — С. 12, 13, 16.
  • Наследники «пятьдесят первого» семейства(руск.) // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2015. — № 1 (117). — С. 74–79.
  • ГАЗ, САЗ и технический прогресс(руск.) // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2015. — № 5 (121). — С. 106–111.
  • Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. — М.: Транспорт, 1985. — 220 с.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі