Геаграфія Габона

Габон размешчаны на захадзе Цэнтральнай Афрыкі. На ўсходзе і поўдні мяжуе з Рэспублікай Конга (даўжыня мяжы 1903 км), на поўначы — з Камерунам (298 км), на паўночным захадзе — з Экватарыяльнай Гвінеяй (350 км), на захадзе краіна выходзіць да водаў Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна.

Агульная працягласць мяжы 2551 км, даўжыня берагавой лініі — 885 км. Берагавую лінію краіны на дзве часткі падзяляе мыс Лопес. Да поўдня ад яго берага просталінейныя, плоскія, з мелкаводнымі лягунамі. На поўнач ад мыса берагавая лінія мае больш складаныя абрысы, тут размешчаны зручныя бухты — эстуарый рэк.

Агульная плошча Габона 267 667 км². З яе на водную паверхню прыходзіцца 10 000 км² (3,7 % ад агульнай плошчы), а суша займае 257 667 км². Большая частка (77 %) зямельнага фонду занятая лясамі, на пашы прыходзіцца 18 % зямель, а 2 % адведзена пад ворыва.

Габон знаходзіцца ў экватарыяльных і субэкватарыяльны паясах. Дзякуючы гарачаму і вільготнаму клімату каля 80 % тэрыторыі краіны займаюць густыя вечназялёныя лясы. Мясцовасць павышаецца з захаду, дзе знаходзіцца забалочаная прыморская нізіна шырынёй 30-200 км, на ўсход, дзе размешчаны пласкагор’я і горныя масівы. Галоўная рака Габона — Агове. Сярод асноўных прыродных рэсурсаў — нафта, прыродны газ, уран, золата, жалезная руда, марганец і драўніна.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі