Гуль Рахман

Гуль Рахман (пушту: ګل رحمان; памёр 20 лістапада 2002) — грамадзянін Афганістана, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУ[1][2].

Гуль Рахман
Дата нараджэнняXX стагоддзе
Дата смерці20 лістапада 2002(2002-11-20)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія

Аб жыцці Гуля Рахмана амаль нічога невядома.

Па словах брата афганца, Хабіба, у 1994 годзе ён удзельнічаў у вызваленні з турмы Хаміда Карзая, прэзідэнта Афганістана з 2001 па 2014 год[2].

Увосень 2002 года Рахман выехаў з Пешавара ў Ісламабад для медыцынскага агляду. Мужчына супыніўся ў доме Гайрата Бахіра  (англ.), зяця вядомага пакістанскага ісламіста Гулбудзіна Хекматыяра  (англ.). 29 кастрычніка абодва арыштаваны ў ходзе сумеснай аперацыі агентаў ЗША і пакістанскіх сілавікоў[3].

Рахман трапіў у турму Солт-Піт. Афіцыйныя асобы ЗША сцвярджалі, што ён адмаўляўся супрацоўнічаць, у тым ліку пагражаў забіць ахоўніка, які адказаў збіццём вязня[3]. Падчас зняволення афганец пацярпеў ад катаванняў. У дачыненні да Рахмана ўжыты 48-гадзіннае пазбаўленнн сну, слыхавая перагрузка, поўная цемра, ізаляцыя, халодны душ і грубае абыходжанне. У апошні раз затрыманага распранулі дагала ніжэй пояса і прыкавалі кайданамі да халоднай цэментнай сцяны, дзе тэмпература складала прыкладна 36 °F (2 °C)[4]. Як вынік, ён замёрз[5] і памёр[4].

Гібель мужчыны выклікала ўнутраную праверку ЦРУ і паляпшэнне інструкцый да «пашыраных метадаў допыту», але ніхто не быў абвінавачаны ў яго смерці[3].

Пасля гібелі

Яго імя трымалася ў сакрэце амерыканскімі ўладамі больш за сем гадоў. У 2010 годзе Associated Press апублікавала інфармацыю пра Рахмана. Як адзначалася, урад ЗША не паведаміў пра гібель Гуля яго сям’і (той меў жонку і чатырох дачок)[1].

У снежні 2014 года была апублікаваная справаздача сенацкага камітэта разведкі аб катаваннях ЦРУ, дзе казалася, што Рахман пацярпеў ад катаванняў. У крыніцы гаворыцца, што ён быў адзіным палонным, які, як вядома, памёр у зняволенні ЦРУ[6].

У кастрычніку 2015 года Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод падаў пазоў[7] ад імя Рахмана і двух іншых былых зняволеных супраць двух псіхолагаў, Джэймса Мітчэла і Бруса Джэсена. Яны нібыта былі адказны за распрацоўку пратаколаў, што ўскосна прывялі да смерці афганца[8]. Справа стала першым судовым працэсам, распачатым супраць асоб, датычных да катаванняў ЦРУ[9].

У ліпені 2017 года акруговы суддзя ЗША Джасцін Квакенбуш адхіліў хадайніцтвы абодвух бакоў аб вынясенні рашэння ў парадку спрошчанага судаводства[10].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі