Дом дэ Дро

Дом дэ Дро (фр.: Maison de Dreux) — знатны род французскага паходжання, галіна французскага каралеўскага дому Капетынгаў.

Герб дому дэ Дро

Гісторыя

Родапачынальнікам роду быў адзін з сыноў караля Францыі Людовіка VI Талстога — Роберт I (1123—1188), які атрымаў у якасці апанажа графства Дро. Яго сын і спадчыннік, Роберт II (1154—1218) атрымаў у спадчыну ад маці яшчэ і графства Брэн.

Ад сыноў Роберта II пайшлі 2 галіны роду.

Старэйшы сын, Роберт III, які атрымаў у спадчыну радавыя ўладанні, стаў родапачынальнікам старэйшай галіны роду, якая згасла ў 1345 годзе па мужчынскай лініі са смерцю графа П'ера I (1298—1345) і ў 1355 годзе па жаночай са смерцю графіні Жанны II (1345—1346), сястры П'ера I. Ад старэйшай галіны аддзяліліся таксама лінія сеньёраў Бё, родапачынальнікам якой стаў другі сын Роберта III дэ Дро, Роберт I дэ Бё (1217—1264), сеньёр дэ Бё і віконт дэ Шатадзён (загасла ў 1398 годзе са смерцю Роберта VI дэ Бё), і лінія сеньёраў Басар, родапачынальнікам якой быў другі сын Роберта II дэ Бё (1265—1306), Жан I, сеньёр дэ Басар (загасла ў 1590 годзе са смерцю Жана IV дэ Басар, сеньёра дэ Марэнвіль).

Найбольшую вядомасць атрымала малодшая галіна дому, родапачынальнікам якой стаў другі сын Роберта II дэ Дро — П'ер I Маклерк (1191—1250), які ажаніўся са спадчынніцай герцагства Брэтань. Яго нашчадкі кіравалі ў Брэтані да 1514 года. Апошняй прадстаўніцай галіны стала Ганна Брэтонская (1477—1514), якая паслядоўна была жонкай французскіх каралёў Карла VIII і Людовіка XII. Аднак працягвалася пабочная лінія д’Эвангур, родапачынальнікам якой стаў Франсуа I д’Эвангур (1462 — пасля 1494), незаконны сын герцага Франсуа II. Таксама існавала лінія сеньёраў дэ Машэкуль, родапачынальнікам якой стаў малодшы сын П'ера I, Аліўе I дэ Машэкуль (1231—1279). Лінія загасла ў 1464 годзе са смерцю Маргарыты дэ Машэкуль (1374—1464), дамы дэ В'еілевінь.

Літаратура

  • Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-224-02516-8. (руск.)

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі