2-і Украінскі фронт

(Пасля перасылкі з Другі Украінскі фронт)

Другі Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

2-і Украінскі фронт
2Укр.Ф

Гады існавання20 кастрычніка 1943 — 10 чэрвеня 1945
Краіна
Уваходзіць уРабоча-Сялянская Чырвоная Армія
ТыпФронт
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзірыКамандуючыя войскамі, гл. спіс

Гісторыя

Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года на заснаванні загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Стэпавага фронту.

У кастрычніка-снежні 1943 года войскі фронту правялі Пяціхацкую і Знаменскую аперацыі па пашырэнні плацдарма, захопленага на правым беразе Днепра на ўчастку ад Крэмэнчука да Днепрапятроўска, і да 20 снежня выйшлі на подступы да Кіраваграда і Крывога Рога.

Падчас стратэгічнага наступу Чырвонай Арміі на Правабярэжнай Украіне ўзімку 1944 года войскі фронту правялі Кіраваградскую аперацыю, а затым ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Украінскага фронту — Корсунь-Шаўчэнкаўскую аперацыю, у выніку якой было акружана і знішчана 10 варожых дывізій.

Увесну 1944 года фронт правёў Уманска-Баташанскую аперацыю, разграміўшы нямецкую 8-ю армію і частка сіл 1-й танкавай арміі. Ва ўзаемадзеянні з 1-м Украінскім фронтам была рассечана паласа абароны нямецкай групы армій «Поўдзень», вызвалена значная частка Правабярэжнай Украіны і Малдаўскай ССР, яго войскі ўступілі ў межы Румыніі.

У жніўні 1944 года 2-і Украінскі фронт удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой былі знішчаны 22 нямецкія і разгромлены амаль усе румынскія дывізіі, а Румынія была выведзена з вайны на баку Германіі. Не спыняючы імклівага наступу, у верасні войска фронту падчас Бухарэсцка-Арадскай аперацыі сумесна з румынскімі войскамі амаль цалкам вызвалілі тэрыторыю Румыніі і нанеслі велізарныя страты праціўніку.

У кастрычніку 1944 войскі 2-га Украінскага фронту правялі Дэбрэцэнскую аперацыю, нанеслі паражэнне нямецкай групе армій «Поўдзень», занялі выгоднае становішча для разгрому праціўніка ў раёне Будапешта. Затым войскі фронту ва ўзаемадзеянні з часткай сіл 3-га Украінскага фронту і Дунайскай ваеннай флатыліяй правялі Будапешцкую стратэгічную аперацыю, акружылі і ліквідавалі 188-тысячную групоўку праціўніка, занялі Будапешт і стварылі ўмовы для наступу на венскім кірунку.

У сакавіку-красавіку 1945 года войскі левага крыла 2-га Украінскага фронту, удзельнічаючы ў стратэгічнай Венскай аперацыі, ва ўзаемадзеянні з 3-м Украінскім фронтам завяршылі ўзяцце Венгрыі, вызвалілі значную частку Чэхаславакіі, усходнія раёны Аўстрыі, яе сталіцу Вену.

6-11 мая 2-і Украінскі фронт прыняў удзел у Пражскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой завяршыўся разгром германскіх узброеных сіл, цалкам вызвалена Чэхаславакія. 10 мая злучэнні левага крыла фронту, развіваючы наступ, сустрэліся з амерыканскімі войскамі ў раёнах Пісек і Чэске-Будзеёвіцы.

10 чэрвеня 1945 года на заснаванні дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 мая 1945 года 2-і Украінскі фронт быў расфарміраваны, палявое кіраўніцтва фронту было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК для фарміравання на яго базе штаба Адэскай ваеннай акругі.

Склад

Першапачаткова:

  • 4-я гвардзейская армія
  • 5-я гвардзейская армія
  • 7-я гвардзейская армія
  • 37-я армія
  • 52-я армія
  • 53-я армія
  • 57-я армія
  • 5-я танкавая армія
  • 5-я паветраная армія

У наступным уключаў:

  • 9-я гвардзейская армія
  • 27-я армія
  • 49-я армія
  • 46-я армія
  • 6-я армія (з верасня 1944 года — 6-я гвардзейская)
  • 2-я танкавая армія
  • Конна-механізаваная група
  • 1-я армія (Румынія)
  • 4-я армія (Румынія)

У аператыўным падпарадкаванні:

  • Дунайская ваенная флатылія

Камандаванне

Камандуючыя войскамі:

Члены Ваеннага савета:

  • генерал-лейтэнант танкавых войскаў Іван Захаравіч Сусайкаў (кастрычнік 1943 — сакавік 1945);
  • генерал-лейтэнант Аляксандр Мікалаевіч Цеўчанкоў (сакавік 1945 — да канца вайны).

Начальнік штаба

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі