Дэвід Грэй

Дэвід Грэй (англ.: David Gray; нар. 9 лютага 1979, Лаўэр Мордэн, Вялікі Лондан, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2003 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2003/2004), з 2001 да 2007 года ўваходзіў у топ-32, а з 2003 да 2005 — у топ-16. Аўтар двух максімальных брэйкаў.

Дэвід Грэй
Снукер
Снукер


англ.: David Gray

 
Дата нараджэння:9 лютага 1979(1979-02-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Англія
Прафесійная кар'ера:1996–2010
Найвышэйшы рэйтынг:12 (06.05.2003–03.05.2004)
Прызавыя грошы:> £640,000
Найвышэйшая серыя:147 (2 разы:
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2004,
PTC 2011/2012 - Этап 10)
Колькасць соценных серый:85
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:1
Іншыя прафесійныя турніры:1
Чэмпіянат свету:чвэрцьфінал (2004)

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў пасля таго, як стаў самым маладым чэмпіёнам Англіі сярод аматараў, і ў першым жа сезоне дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Германіі. У 1998 годзе патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ўпершыню прыняць удзел на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры — Мастэрс. У 2000 годзе дайшоў да стадыі 1/8 фіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 2001/2002 патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Лі (2:9). Праз год атрымаў сваю адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, перамогшы ў фінале Марка Сэлбі (9:7), а ў сезоне 2003/2004 увайшоў у топ-16 снукерыстаў свету і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства, дзе саступіў Грэму Доту (7:13), што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У канцы 2004 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе быў разгромлены Стывенам Магуайрам (1:10), а ў 2006 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе дайшоў да 1/8 фіналу. Скончыў сезон 2009/2010 на 79-й пазіцыі і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур, пасля чаго на працягу некалькіх наступных сезонаў гуляў у турнірах серыі PTC і намагаўся вярнуць сабе прафесійны статус праз Q School, але беспаспяхова. У агульнай колькасці тройчы гуляў на турніры Мастэрс, але не праходзіў далей за 1/8 фіналу.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1)
Іншыя (1:2)
ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік
1Параза2002Адкрыты чэмпіянат ШатландыіЛі, Стывен Стывен Лі2:9
2Перамога2003Адкрыты чэмпіянат ШатландыіСэлбі, Марк Марк Сэлбі9:7
3Параза2004Чэмпіянат ВялікабрытанііМагуайр, Стывен Стывен Магуайр1:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:2)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікПДВДатаТурнірАпанент у фіналеЛік
Перамога112 лістапада 1998Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, АнгліяХаральд, Дэйв Дэйв Харальд9:6
Параза114 красавіка 2002Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, ШатландыяЛі, Стывен Стывен Лі2:9
Перамога214 красавіка 2003Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Эдынбург, ШатландыяСэлбі, Марк Марк Сэлбі9:7
Параза228 лістапада 2004Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, АнгліяМагуайр, Стывен Стывен Магуайр1:10

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)

ВынікПДВДатаТурнірАпанент у фіналеЛік
Перамога11996/1997Merseyside Professional Championship, Ліверпул, АнгліяСуіні, Пол Пол Суіні5:2

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі