Жэлька Філіпавіч

славенскі футбаліст

Жэлька Філіпавіч (славенск.: Željko Filipović; нар. 3 кастрычніка 1988, Любляна) — славенскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2013—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Свабода» з Любляны.

Футбол
Жэлька Філіпавіч
Нарадзіўся3 кастрычніка 1988(1988-10-03)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Славенія
Рост194 см
Вага80 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубСлавенія Свабода
Пасадагалоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Славенія Дамжале0 (0)
2006—2008 Славенія Баніфіка (Ізола)26 (2)
2008—2009 Славенія Алімпія (Любляна)30 (1)
2010 Славенія Дамжале5 (0)
2010 Славенія Копер4 (0)
2010—2016 Славенія Марыбар139 (1)
2016—2017 Бельгія Мехелен33 (1)
2018 Беларусь Дынама (Брэст)17 (0)
2019 Казахстан Атырау9 (0)
2019 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад)1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
Славенія Славенія (да 21)3 (0)
2013—2014 Славенія Славенія4 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Славенія Свабода (Любляна)

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Дамжале», дарослую кар’еру пачаў у клубе Другой лігі Славеніі «Баніфіка», пазней гуляў у Першай лізе за люблянскую «Алімпію», «Дамжале» і «Копер». У 2010 годзе перайшоў у «Марыбар», колеры якога абараняў на працягу шасці сезонаў. За гэты час стаў пяціразовым чэмпіёнам краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы і аднойчы — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У 2016 годзе перайшоў у бельгійскі «Мехелен», за які гуляў 1,5 гады.

У лютым 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. У першай палове сезона 2018 трывала гуляў у асноўным складзе, аднак з лета стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца папоўніў склад мараканскага клуба «Ітыхад Танжэр»[5]. Аднак, у студзені 2019 года перабраўся ў казахстанскі «Атырау»[6].

У чэрвені 2019 года пакінуў «Атырау», а ў ліпені падпісаў двухгадовы кантракт з сербскай «Вайводзінай». Аднак, правёў за «Вайводзіну» толькі адзін матч і неўзабаве завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Славеніі. 14 жніўня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славеніі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2). Усяго за зборную згуляў у чатырох матчах.

Трэнерская кар’ера

У ліпені 2021 года ўзначаліў клуб «Свабода» з трэцяга дывізіёна Славеніі.

Дасягненні

  • 01 Чэмпіён Славеніі (5): 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15
  • 02 Срэбраны прызёр чэмпіянату Славеніі: 2015/16
  • Уладальнік Кубка Славеніі (3): 2012, 2013, 2016
  • Уладальнік Суперкубка Славеніі (4): 2010, 2012, 2013, 2014
  • Пераможца Другой лігі Славеніі: 2008/09
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
  • Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018

Зноскі

  • Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
  • Брестское "Динамо" расторгло контракты с Нивалдо и Филиповичем
  • Покинувший брестское "Динамо" полузащитник продолжит карьеру в Марокко
  • «Атырау» подписал пятикратного чемпиона Словении
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі