Здзіслаў Францавіч Стома

савецкі акцёр тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з Здзіслаў Стома)

Здзіслаў Францавіч Сто́ма[2][3] (польск.: Stomma, руск.: Стомма; 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961)[2], Народны артыст СССР (1968).

Здзіслаў Францавіч Стома
Дата нараджэння4 (17) жніўня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці21 ліпеня 1992(1992-07-21) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Прафесіяакцёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР
IMDbID 0831682
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я

Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы (руск.: Стоммы), сына Язэпа (Юзафа), і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Стомы былі каталіцкага веравызнання, паходзілі з Лепельскага павета, паводле тагачаснай шляхецкай завядзёнкі сваё прозвішча Стома пісалі з падвоеным м (польск.: Stomma).

Прыехаўшы ў Мінск, Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Палац культуры прафсаюзаў).

У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька Франц быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Біяграфія

Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937[2] года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Асабістае жыццё

У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава. Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.

Творчасць

У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.

Выбраныя ролі ў тэатры

Зноскі

Літаратура

  • Ракіцкі В. А. Сто́ма Здзіслаў Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сто́ма Здзіслаў Францавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 688. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. — Мінск : Беларусь, 1991. — 125, [2] с., [8] л. іл., партр. ; 22 см.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі