Зязюлін лён

род раслін

Зязю́лін лён, Лугавы́ лён, Палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.

Зязюлін лён

Зязюлін лён звычайны (Polytrichum commune)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polytrichum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15758
NCBI  3212
EOL  88677
IPNI  ???

Апісанне

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло вышынёй да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Арэал і экалогія

Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 відаў:

  • Polytrichum communeЗязюлін лён звычайны
  • Polytrichum formosum — Зязюлін лён прыгожы
  • Polytrichum juniperinum — Зязюлін лён ядлоўцавы, ці Зязюлін лён прыальпійскі, ці Зязюлін лён сціснуты
  • Polytrichum longisetum
  • Polytrichum pallidisetum
  • Polytrichum piliferum — Зязюлін лён валасканосны
  • Polytrichum strictum
  • Polytrichum swartzii

Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш.

Значэнне

Торфаўтваральнік.

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі