Казак-2 (бронеаўтамабіль)

Казак-2 (укр.: «Козак-2») — сямейства ўкраінскіх баявых браніраваных машын вытворчасці навукова-вытворчага аб’яднання «Практыка».

Казак-2
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Бронемашына была распрацавана на шасі грузавіка Iveco Eurocargo 150 E28[1] пры садзейнічанні кампаніі IVECO. Упершыню прадстаўлена 30 лістапада 2014 на палігоне вучэбнага цэнтра Нацыянальнай гвардыі пад вёскай Наві Пэтрыўці ў Кіеўскай вобласці[2][3].

3 лістапада 2016 года загадам Міністэрства абароны Украіны № 588 бронемашыны «Казак-2» былі афіцыйна дапушчаныя да эксплуатацыі ва Узброеных Сілах[4].

Апісанне

Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом (вытворчасці фінскай кампаніі Miilux[5]). Браніраванне забяспечвае абарону ад агню з стралковай зброі ў адпаведнасці са стандартам STANAG 4569 Level 2[6].

Грузападымальнасць узброенай бронемашыны складае 4 тоны[6] (няўзброенай — 2,4 тоны)[7]. Таксама «Казак-2» здольны буксіраваць прычэп масай 6 тон[6].

Трансмісія механічная[5]. На першы дэманстрацыйны ўзор быў усталяваны дызельны рухавік Iveco магутнасцю 250 к. с., аднак наступныя машыны выкарыстоўвалі турбадызель Iveco аб’ёмам 5,9 л і магутнасцю 279 к. с.[6]

З узбраення на бронемашыну можа быць устаноўлена:

  • 7,62 мм кулямёт ПКМС з боекамплектам 2500 патронаў;
  • 12,7 мм буйнакаліберны кулямёт (НСВТ або КТ-12.7)[8] з боекамплектам 450 або 500 патронаў;
  • 30-мм аўтаматычны гранатамёт (АГС-17 або КБА-117[9]) з боекамплектам 100 стрэлаў
  • 40-мм аўтаматычны гранатамёт УАГ-40 з боекамплектам 87 стрэлаў

Варыянты і мадыфікацыі

  • ББМ «Казак-2014» — перадсерыйны прататып, прадстаўлены ў 2014 годзе.
  • ББМ «Казак 2» — перадсерыйная мадэль бронеаўтамабіля, прадстаўлена ў 2015 годзе.
  • ББМ «Казак 2М.1» — серыйны тактычны бронеаўтамабіль з апорным браняваным корпусам і незалежнай пярэдняй падвескай, прадстаўлены ў 2016 годзе.
  • ББМ «Казак 2М.2» — мадыфікацыя «Казак-2М.1», вонкава адрозніваецца адсутнасцю другой пары дзвярэй, прадстаўлена ў 2016 годзе.

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі