Каміла Алонса Вега
Каміла Алонса Вега (ісп.: Camilo Alonso Vega; 29 мая 1889 — 1 ліпеня 1971) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў рэпрэсій у перыяд франкісцкай дыктатуры[6][7], за лік чаго атрымаў мянушку «Дон Камула»[8][9] (Don Camulo).
Каміла Алонса Вега | |
---|---|
ісп.: Camilo Alonso Vega | |
Дата нараджэння | 29 мая 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1971[4][5] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Званне | генерал-капітан[d] |
Камандаваў | IV Brigada de Navarra[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў Феролі[10]. У 1907 годзе паступіць у Таледскую пяхотную акадэмію[11], дзе завёў блізкае сяброўства з Франсіска Франка[12][13]. Пасля навучання разам з ім служыў у Іспанскім Марока, удзельнічаў у Рыфскай вайне. У 1920 годзе ў званні капітана ўступіў у Іспанскі легіён[14].
У часы Другой Рэспублікі Алонса Вега быў уцягнуты ў некаторыя антыўрадавыя змовы[10]. Адзначыўся пры сутычках у Аўеда падчас Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года[15].
Станам на ліпень 1936 года ў званні падпалкоўніка ўзначальваў горны батальён «Фландрыя» ў Віторыі[16]. У гэты час уступіў у кантакт з генералам Эміліа Мола і далучыўся да антырэспубліканскай змовы, якая прывяла да грамадзянскай вайны[16]. 19 ліпеня разам з Анхелем Гарсія Бенітэсам узначаліў паўстанне ў Алаве і наступныя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў уладаў. Пазней вызначыўся ў бітве пры Вільярэале — там быў упершыню паранены. Праз некаторы час стаў камандзірам IV Наварскай брыгады[17]. Разам са сваім падраздзяленнем удзельнічаў у Паўночнаіспанскай кампаніі[17] і Брунецкай аперацыі.
У лістападзе 1937 года прызначаны камандзірам 4-й артылерыйскай Наварскай дывізіі[18]. Пад кіраўніцтвам Алонса Вега фарміраванне прыняла ўдзел у Тэруэльскай, Арагонскай, Левантскай аперацыях, баях на Эбры і Каталонскім наступленні[19][20]. За час вайны вайсковец даслужыўся да звання брыгаднага генерала[21].
У верасні 1939 года Алонса Вега быў прызначаны кіраўніком Аддзела ваеннай адукацыі[22], праз год — намеснікам сакратара Міністэрства арміі. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, стаў набліжаным Хасэ Энрыке Варэла[23]. Пад юрысдыкцыю Алонса Вегі падпадаў нагляд за канцлагерамі[24].
У ліпені 1943 года ўзначаліў Грамадзянскую гвардыю[25]. Правёў чысткі супраць антыфранкісцкай апазіцыі[26]. У 1957—1969 гадах быў міністрам унутраных спраў[27]. З 1959 года звольнены з арміі ў запас[28]. У 1969 годзе атрымаў званне генерал-капітан арміі[29]. Гэты чын пры жыцці атрымалі толькі Франсіска Франка і Агусцін Муньас Грандэс.
Сканаў у Мадрыдзе.
Прыватнае жыццё
У 1924 годзе ажаніўся з Рамонай Радрыгес Бустэла (1895—1983)[30], дачкой заснавальніка мясной фабрыкі «Ла Луз» Хуста Радрыгеса Фернандэса.
Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
- Aguilar Olivencia, Mariano (1999). El ejército español durante el franquismo. Tres Cantos: Ediciones Akal. ISBN 84-460-0962-5. ISSN 2172-2765.
- Bardavío, Joaquín (1969). La Estructura del poder en España. Sociología política de un país. Ibérico Europea de Ediciones.
- Beevor, Antony (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War. Londres: Penguin Books.
- Cardona, Gabriel (2001). Franco y sus generales. La manicura del tigre. Temas de Hoy.
- Carr, Raymond (1996). «La época de Franco: 1939-1975. Política, ejército, Iglesia, economía y administración». Historia de España Menéndez Pidal. Espasa-Calpe.
- Clemente, José Carlos (2005). Ejército y conflictos civiles en la España contemporánea. Fundamentos.
- de Antón, Julio (2000). Historia de la policía española. J. de Antón.
- de Arce, Carlos (1998). Los generales de Franco. Seuba Ediciones.
- del Arco, Manuel (1970). Los 90 ministros de Franco. Madrid: Dopesa.
- Engel, Carlos (2000). Historia de las divisiones del ejército nacional. Almena Ediciones.
- Losada Malvárez, Juan Carlos (1990). Ideología del Ejército franquista (1939-1959). Istmo. ISBN 8470902253.
- Martínez Bande, José Manuel (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro. ISBN 84-306-0487-1.
- Moreno Gómez, Francisco (1985). La Guerra civil en Córdoba (1936-1939). Córdoba: Alpuerto.
- Muñiz Martín, Óscar (1976). Asturias en la guerra civil. Ayalga.
- Payne, Stanley G. (1987). The Franco Regime, 1936–1975. Madison: The University of Wisconsin Press. ISBN 0-299-11070-2.
- Puig, Jaime J. (1984). Historia de la Guardia Civil. Editorial Mitre.
- Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2.
- Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323.
- Urquijo Goitia, José Ramón (2008) [2001]. Gobiernos y ministros españoles en la edad contemporánea. Madrid: CSIC.
- Ynfante, Jesús (1970). La prodigiosa aventura del Opus Dei. Génesis y desarrollo de la santa mafia. Ruedo ibérico.