Канфлікт у Куфры (2008)

Канфлікт у Куфры 2008 года — узброенае супрацьстаянне паміж лівійскімі ўладамі і прадстаўнікамі народнасці тубу.

Канфлікт у Куфры (2008)
Даталістапад 2008 года
Месцапаўднёва-ўсходняя Лівія
Вынікспыненне агню
Праціўнікі
Лівія Лівія ФТВЛ
Агульныя страты
ад 11 да 30 загінулых, больш за сотню атрымалі раненні

Гісторыя

Пасля ўсталявання рэжыма Муамара Кадафі ў 1969 годзе ў Лівіі пачала праводзіцца палітыка арабізацыі. Арабская мова стала адзінай афіцыйнай мовай краіны. Месца для культуры меншасцей пры новай уладзе не апынулася. Больш за тое, асобныя этнасы, у тым ліку тубу, пераследваліся ўрадам, а дзяцей школьнага ўзросту прымушалі браць арабскае імя[1].

У пачатку лістапада 2008 года ўрад Лівіі пазбавіў этнічных тубу грамадзянства. Нагодай для гэтага стало тое, што іх правадыры падтрымлівалі суседні Чад, з якім у афіцыйнага Трыпалі меліся напружаныя адносіны з часоў чадска-лівійскай вайны. У адказ баевікі ФТВЛ падпалілі будынак мясцовай адміністрацыі. Пасля інцыдэнту ўрад накіраваў у рэгіён вайсковыя падраздзяленні і верталёты, аблажыўшы мясцовасць Куфра  (руск.). У сярэдзіне лістапада бакі дамовіліся аб спыненні агню. У выніку канфлікту загінула ад 11 да 30 чалавек, больш за сотню атрымалі раненні[2][3][4].

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі