Карагана

Карага́на[4], Акацыя[5] (Caragána) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае каля 80 відаў (90 відаў[6]). Пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 15 відаў і форм.

Карагана

Акацыя дрэвападобная (Caragana arborescens) — тыпавы від роду Карагана.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін у полеахоўнай паласе. Паўночная Дакота, ЗША.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caragana Fabr., 1763

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26528
NCBI  20483
EOL  28030
GRIN  g:2061
IPNI  21936-1

Назва

Назва паходзіць ад кіргізскай народнай назвы. Кара — чорны, гана — вуха; ад назвы чарнавух лісіц, якія жывуць у зарасніках кустовай дзеразы або чылігі (Caragana frutex).

Батанічнае апісанне

Лістападныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—7 м.Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыстае, з 2—10 парамі суцэльных лісточкаў. Чаранкі і прылісткі некаторых відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, звычайна жоўтыя або залаціста-жоўтыя. Плод — струк.

Выкарыстанне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

Літаратура

Вынаеў Г. У. Карагана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 43.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі