Кардаітавыя

Кардаітавыя[1] (Cordaitales) — клас выкапнёвых раслін ад тыпу голанасенныя. Дрэвы і, магчыма, хмызнякі. Раслі ў карбоне і пермі.

Кардаітавыя

Cordaites lungatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cordaitales

сямейства
Cordaitaceae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18026
EOL  2496673
FW  125749

Апісанне

Гэта былі пераважна дрэвы да 30 м вышыні і больш 0,5 м у дыяметры з монападыяльным разгалінаваннем. Сцёблам было характэрна другаснае патаўшчэнне. Па структуры драўніны адны прадстаўнікі былі падобныя на хвойныя, іншыя адрозніваліся добра развітым асяродкам, чым нагадвалі сагаўнікі.

Лістаразмяшчэнне спіральнае. Лісты кардаітаў былі скурыстыя, шырокалінейныя ці вузкаланцэтныя. У іншых відаў лісты былі дробныя, да 3-4 см, у другіх — буйныя, да 1 м даўжыні і да 20 см шырыні. Жылкаванне паралельнае, жылкі слаба дыхатамічна разгаліноўваліся.

Кардаіты былі двухдомнымі раслінамі.

Мужчынскія шышкі (мікрастробілы) уяўлялі цесныя каташкападобныя ўтварэнні. На восі мужчынскай шышкі спіральна размяшчаліся бясплодныя лускі і мікраспарафілы з 1-6 мікраспарангіямі на вярхушцы. Мікраспоры да 0,5 мм у папярочніку мелі адзін паветраны мяшок вакол усёй мікраспоры. У прарослых мікраспорах знаходзілі вялікі лік клетак (верагодна, праталіяльных). Мужчынскі гаметафіт быў, такім чынам, менш рэдукаваным, чым у сучасных голанасенных раслін.

Жаночыя шышкі знешне падобныя на мужчынскія, але мелі больш складаную будову. На восі спіральна размяшчаліся лускападобныя лісты і ўперамешку з імі кароткія парасткі. У аснове гэтых парасткаў былі 1-2 лісты. На верхавінах парасткаў размяшчалася па адным семязачатку. Семязачаткі мелі тоўсты інтэгумент з пылкаўваходам наверсе. Далей размяшчаўся нуцэлус. У цэнтры семязачатка знаходзіўся эндасперм з архегоніямі. На вярхушцы нуцэлуса была пылковая камера, у якую траплялі мікраспоры. Апладненне адбывалася, верагодна, рухомымі сперматазоідамі. Зародак невядомы.

Пашырэнне

Яны вядомы з сярэдняга карбону, шырокае распаўсюджанне атрымалі ў канцы карбону і пермі. У пачатку трыясавага перыяду яны вымерлі. На тэрыторыі Беларусі іх выкапнёвыя рэшткі (лісце, насенне і г.д.) адзначаны ў адкладах сярэдняга, позняга карбону і пермі. Раслі паблізу вадаёмаў.

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі