Каўтун

Каўтун (лац. Plica polonica; польск. Kołtun polski; укр. Гостець) — народная назва хваробы скуры галавы. Узнікае ў выніку экзэмы праз парушэнне гігіены, нерасчэсванне, вашывасць [1][2] і г. д. Каўтун незвычайнае становішча, пры якім валасы заблытваюцца незваротна, утвараючы масу, часам, ліпкую і вільготную.

Каўтун. Малюнак з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве
Самы доўгі каўтун працягласцю 1,5 м. Музей медыцынскага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта

З прычыны выдзялення (экскрэцыі) сальных залоз на галаве, валасы зліпаюцца ў клубкі, касічкі, непадзельныя космы і ўтвараюць зліплую густую масу, падобную на лямец, у якіх назапашваецца бруд, пыл і мноства насякомых. Каўтун ліквідуюць стрыжкай валасоў і паслядоўным лячэннем запаленага стану сальных залоз на галаве.

У XIX стагоддзі лічыўся асаблівай хваробай, уласцівай некаторым мясцінам, у першую чаргу Польшчы, некаторым раёнам Беларусі, Літвы, Украіны, Венгрыі, Сілезіі, Трансільваніі, Прусіі і, радзей, уздоўж ракі Рэйн[2].Існавала перакананне, што стрыжка каўтуна можа шкодна адбіцца на здароўі чалавека — псіхічны разлад, слепата і інш.Нашэнне каўтуна, згодна з народнымі павер'ямі, павінна было абараніць ад хвароб і чорта. У народным уяўленні паходжанне Каўтуна (гасцеца) звязвалася таксама са спадчыннасцю [3] або часцей — з чарамі, злым духам, які можа ўвайсці ў чалавека [4].

Звышнатуральнае значэнне, якое ў народных павер'ях прыпісвалася каўтуну, верагодна, і выклікала ўказ Сінода 24 лютага 1722 года (Расія), якім прадпісвалася забарона знаходжання людзей з каўтунамі ў манастырах.

Лічылася, што каўтун мог быць як мужчынскага, так і жаночага роду[5]. Каўтун быў хваробай, у асноўным, сялянства і іншых маламаёмасных пластоў насельніцтва, але сустракаўся таксама і сярод вышэйшых сацыяльных класаў. Самай прыкметнай фігурай у гісторыі быў кароль Даніі і Нарвегіі Крысціян IV (1577—1648). Яго каўтун меў форму касічкі, упрыгожанай чырвонай стужкай. Прыдворныя, як паведамляецца ў гістарычных крыніцах, насілі такую ж прычоску, як знак ліслівасці каралю.

Кароль Даніі і Нарвегіі Крысціян IV
Каўтуны на поўсці Бергамскай аўчаркі

Каўтун сустракаецца таксама ў жывёл (коней (звычайна пад грывай), сабак, катоў і інш.).

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі