Кніга прарока Аўдзея

Кні́га праро́ка Аўдзея (іўр.: עֹבַדְיָה; лац.: Prophetia Abdiae; стар.-грэч.: Αβδιού) — 31-я кніга кананічнага Старога Запавету, васямнаццатая частка Танаху. Чацвёртая з кніг г. зв. малых прарокаў. Найкарацейшая кніга Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з 21 верша.

Кніга прарока Аўдзея (עֹבַדְיָה)

Ілюстрацыя да 3-4 вершаў кнігі Аўдзея
Раздзел:Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала:старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар:Аўдзей
Жанр:прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе):Кніга прарока Амоса
Наступная:Кніга прарока Ёны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтарства

Пра аўтара адсутнічаюць якія-небудзь звесткі, акрамя ўступнага слова «Відзеж Аўдзея». Імя прарока (עֹבַדְיָה) азначае «слуга Госпада». Высновы пра аўтара і час стварэння тэксту можна зрабіць толькі са зместу самога прароцтва. Эдом мусіць быць знішчаны за тое, што не абараніў Ізраіль у час нападу. У гісторыі вядомыя два такія выпадкі:

Змест

Кніга Аўдзея заснаваная на прарочым відзежы падзення Эдома, горнага народа, айцом-заснавальнікам якога быў Ісаў.

Аўдзей апісвае сустрэчы з Госпадам, які звяртае ўвагу на пыху Эдома і вінаваціць іх у гвалце супраць братняга народу з калена Якава.

Заходняя частка старажытнага Эдома знаходзілася ў пустыні Негеў да Эйлата, усходняя частка належыць да сучаснай Іарданіі. У часы Аўдзея эдомцы насялялі ўцёсы і горы засушлівых зямель на поўдзень ад Мёртвага мора да Акабскага заліва Чырвонага мора. Плошчы для раллі тут было надта мала, таму эдомцы зараблялі кантролем гандлёвага шляху між Егіптам і Вавілонам, што перасякаў іхнюю зямлю.

Цягам усяго існавання Іўдзеі Эдом быў васалам Іерусаліма і не быў у пашане як паганская дзяржава. Бог праз Аўдзея звяртае ўвагу, што іхняе высокагорнае становішча занадта ўзнесла й іхнюю самапавагу, і папярэджвае, што скіне іх адтуль (Аў., 1:4).

У 597 да н. э. Навухаданосар II спустошыў Іерусалім, узяў у палон цара іўдзейскага і паставіў марыянеткавага кіраўніка. Эдомцы разам з вавіланянамі разрабавалі горад. Аўдзей, пішучы прароцтва каля 590 да н. э., нагадвае эдамітам пра тое, што гэтага не варта было рабіць: «Не трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасця яго і нават глядзець на злашчасце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмасці ягонай у дзень бедства ягонага» (Аў., 1:13).

За гэта Бог, папярэджвае Аўдзей, вынішчыць дом Ісава назаўжды, не пакінуўшы нікога, а эдомскай зямлёю авалодаюць егіпцяне ды філістымляне. А сыны Ізраілевы аднойчы вернуцца з выгнання і здабудуць сабе Эдом.

Літаратура

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, 2007. — 1504 с.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі