Кубак Судырмана

турнір па бадмінтоне

Кубак «Судырмана» — сусветнае першынство па бадмінтоне сярод змешаных каманд, якое праводзіцца кожныя 2 гады. Кожны раунд складаецца з 5 матчаў: жаночай і мужчынскай «адзіночкі», жаночай і мужчынскай пары і змешанай пары. Названы ў гонар інданезійскага бадмінтаніста і заснавальніка Асацыяцыі бадмінтона Інданезіі Дзіка Судырмана.

Кубак «Судырмана»
Бягучы сезон:
Кубак Судырмана 2021
Від спортубадмінтон
Заснавана1989
Колькасць каманд16 (фінальны этап)
Апошні чэмпіён Кітай (12 тытулаў)

Фармат

Каманды дзеляцца на 7 груп у залежнасці ад іх сілы. Толькі каманды з першай групы маюць шанец пазмагацца за трафей, у той час як каманды з астатніх груп змагаюцца за выхад у наступную групу. Каманда, якая заняла апошняе месца ў сваёй групе, пераходзіць у групу ніжэй.

Трафей

Вышыня кубка «Судырмана» складае 80 см. Ён зроблены з дрэва, пакрытага срэбрам і золатам 22 караты (92%). Кубак мае форму валана і ўвянчаны мадэллю храма Барабудур. Рукаяць у форме тычынкі сімвалізуе семя бадмінтона.

Кошт кубка складае 15 000 долараў ЗША.

ГодМесцаФіналПаўфіналісты
ЧэмпіёныЛік2-е месца
1989Джакарта, Інданезія  Інданезія3–2  Рэспубліка Карэя  Кітай  Данія
1991Капенгаген, Данія  Рэспубліка Карэя3–2  Інданезія  Кітай  Данія
1993Бірмінгем, Вялікабрытанія  Рэспубліка Карэя3–2  Інданезія  Кітай  Данія
1995Лазана, Швейцарыя  Кітай3–1  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
1997Глазга, Вялікабрытанія  Кітай5–0  Рэспубліка Карэя  Данія  Інданезія
1999Капенгаген, Данія  Кітай3–1  Данія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2001Севілья, Іспанія  Кітай3–1  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
2003Эйндхавен, Нідэрланды  Рэспубліка Карэя3–1  Кітай  Данія  Інданезія
2005Пекін, Кітай  Кітай3–0  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
2007Глазга, Вялікабрытанія  Кітай3–0  Інданезія  Англія  Рэспубліка Карэя
2009Гуанчжоу, Кітай  Кітай3–0  Рэспубліка Карэя  Інданезія  Малайзія
2011Цындаа, Кітай  Кітай3–0  Данія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2013Куала-Лумпур, Малайзія  Кітай3–0  Рэспубліка Карэя  Данія{  Тайланд
2015Дунгуань, Кітай  Кітай3–0  Японія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2017Голд-Кост, Аўстралія  Рэспубліка Карэя3–2  Кітай  Японія  Тайланд
2019Наньнін, Кітай  Кітай3–0  Японія  Інданезія  Тайланд
2021Ванта, Фінляндыя  Кітай3–1  Японія  Рэспубліка Карэя  Малайзія
2023Сучжоў, Кітай
2025Кітай
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі