Кірыл Анатолевіч Набабкін

Кіры́л Анато́левіч Наба́бкін (руск.: Кирилл Анатольевич Набабкин; 8 верасня 1986, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, крайні абаронца клуба ЦСКА. Выступаў за маладзёжную, другую і асноўную зборныя Расіі.

Футбол
Кірыл Набабкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імяКірыл Анатолевіч Набабкін
Нарадзіўся8 верасня 1986(1986-09-08)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост184 см
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубСцяг Расіі ЦСКА (Масква)
Нумар14
Маладзёжныя клубы
1993—1995Сцяг Расіі Спартак (Масква)
1996—1997Сцяг Расіі Нафтавік-Капотня
1997—2004Сцяг Расіі Тарпеда-ЗІЛ
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2009Сцяг Расіі Масква64 (0)
2010—Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)189 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2008Сцяг Расіі Расія (мал.)16 (2)
2011Сцяг Расіі Расія-21 (0)
2012—2013Сцяг Расіі Расія2 (0)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаў кар’еру ў «Маскве»», а ў 2009 годзе перайшоў у ЦСКА, за які гуляе і дакуль. За зборную Расіі згуляў два матчы, быў у яе складзе на чэмпіянаце Еўропы 2012. Трохкратны чэмпіён Расіі (2012/13, 2013/14, 2015/16), двухкратны сярэбраны прызёр (2010, 2014/2015), бронзавы прызёр (2011/12), двухкратны ўладальнік Кубка Расіі (2011, 2013) і Суперкубка (2013, 2014). У 2009 годзе быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад 3-м нумарам, як правы абаронца.

Кар’ера

Раннія гады

Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клубе «Спартак» (Масква), але крыху пазней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клуб «Тарпеда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.

Першы прафесійны кантракт падпісаў з футбольным клубам «Масква» ў 16-гадовым узросце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзервовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расіі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 года ў матчы 1/16 Кубка Расіі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 года супраць ЦСКА.

ЦСКА

Пасля заканчэння сезона 2009 года, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін з лідараў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сезоне стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расіі.

Міжнародная кар’ера

1 чэрвеня 2012 года Набабкін дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расіі з лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.

Дасягненні

ЦСКА

Зноскі

  • Кирилл Набабкин Архівавана 17 ліпеня 2012.. Gazeta.ru
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі