Кірыл Валер’евіч Пячэнін

беларускі футбаліст

Кірыл Пячэнін (нар. 18 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Крылы Саветаў» з Самары і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Кірыл Пячэнін
Поўнае імяКірыл Валер’евіч Пячэнін
Нарадзіўся18 сакавіка 1997(1997-03-18)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост176 см
Вага69 кг[3]
Пазіцыяабаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубРасія Крылы Саветаў
Нумар25
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Віцебск58 (5)
2017   Беларусь Орша11 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк)13 (1)
2020 Беларусь Дынама (Брэст)23 (1)
2021 Беларусь Рух (Брэст)27 (2)
2022—2023 Расія Арэнбург35 (0)
2024— Расія Крылы Саветаў (Самара)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018Беларусь Беларусь (да 21)13 (0)
2017Беларусь Беларусь B1 (0)
2019—Беларусь Беларусь27 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[4]. 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[5].

У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 ужо трывала выхадзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасці левага абаронцы, так і ў паўабароне.

У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[6]. Стаў адным з асноўных ігракоў брэсцкай каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[7]. У складзе «Руха» таксама быў іграком асновы.

У снежні 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Арэнбург»[8]. Разам з камандай па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу. У лістападзе 2023 года быў пераведзены ў моладзевы склад «Арэнбурга»"[9], а ў снежні па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].

У лютым 2024 года папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»[11].

Міжнародная кар’ера

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2015дубльВіцебск 251
2016дубльВіцебск 297
2017 (1)Д2Орша 110
2017 (2)Д1Нафтан 131
2018Д1Віцебск 293
2019Д1Віцебск 292
2020Д1Дынама 231
2021Д1Рух 272
2021/22 (2)Д2Арэнбург 100
2022/23Д1Арэнбург 190
2023/24 (1)Д1Арэнбург 60

Крыніцы

  • https://teams.by/kirill-pechenin/player-154749/
  • Сергей Виноградов и Кирилл Печенин отданы в аренду "Нафтану" (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (19 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017.
  • Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (7 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.
  • Печенин сменил "Витебск" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (5 студзеня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  • Печенин стал игроком "Руха" (руск.). football.by (13 лютага 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  • Защитник сборной Беларуси Кирилл Печенин перебрался из Бреста в ФНЛ (руск.). football.by (1 снежня 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  • Наставник "Оренбурга" объяснил причину перевода Печенина в молодежный состав (руск.). football.by (9 лістапада 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  • Кирилл Печенин расстался с "Оренбургом" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  • Кирилл Печенин официально стал футболистом "Крыльев Советов" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі