Латвійская акадэмія культуры

Латвійская акадэмія культуры (лат.: Latvijas Kultūras akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Латвійская акадэмія культуры
лат.: Latvijas Kultūras akadēmija
Арыгінальная назвалат.: Latvijas Kultūras akadēmija
Міжнародная назваангл.: Latvian Academy of Culture
Заснаваны1990
РазмяшчэннеРыга
Сайтlka.edu.lv/en/

Гісторыя

Ідэя стварэння асобнай Латвійскай акадэміі культуры была выказана на Латвійскім культурным форуме ў сакавіку 1990 года. 29 снежня 1990 года было прынята рашэнне № 1 Савета Міністраў Латвійскай Рэспублікі «Аб стварэнні Латвійскай акадэміі культуры». Вучэльню планавалася стварыць на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры і Рыжскага тэхнікума для работнікаў культуры і адукацыі.

Петэрыс Лагіс быў прызначаны рэктарам акадэміі. Ён і Яніс Сіліньш, кіраўнік аддзела культурнай адукацыі Латвійскай кансерваторыі імя Язэпа Вітола, распрацоўвалі навучальныя праграмы і вырашалі арганізацыйныя, матэрыяльныя і фінансавыя праблемы.

Першы набор абітурыентаў адбыўся ў памяшканні Латвійскай школы культуры на вул. Брунінеку, але першыя лекцыі прайшлі ў цяперашнім будынку па адрасе: вул. Лудзас 24, дзе знаходзіўся Інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Міністэрства культуры Латвіі.

Магістарская праграма пачала сваю дзейнасць у 1996 годзе. У 1999 годзе былі ўпершыню прыняты на навучанне аспіранты. У 2009 годзе да акадэміі ў якасці структурных падраздзяленняў былі дададзены Музей тэатра імя Эдуарда Смільгі і Рыжскі музей кіно, у 2012 годзе - Латвійскі каледж культуры.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі