Леанід Рыгоравіч Рахленка

савецкі акцёр і рэжысёр
(Пасля перасылкі з Леанід Рахленка)

Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч) Рахленка (1907, г.п. Церахоўка, Добрушскі раён — 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Беларусі (1946) і Народны артыст СССР (1966), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970).

Леанід Рыгоравіч Рахленка
Дата нараджэння6 (19) верасня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці9 сакавіка 1986(1986-03-09) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЖонкаЛідзія Іванаўна Ржэцкая
ДзеціЮрый Леанідавіч Рахленка[d] і Валянціна Леанідаўна Рахленка
Адукацыя
Месца працы
Прафесіяакцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

Магіла Леаніда Рахленкі на Усходніх могілках Мінска.

У 1925—1927 гадах навучаўся ў Ленінградскім інстытуце сцэнічнага мастацтва (Расійская СФСР) на курсе Леаніда Віўена і Сяргея Радлава. З 1926 года ў Ленінградскім рабочым тэатры пралеткульта. У 1929—1981 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах займаў пасаду мастацкага кіраўніка. Адначасова ў 1956—1958 і 1967—1969 гадах быў мастацкім кіраўніком студый пры тэатры.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.

Творчасць

Выкананыя ім ролі былі адметныя выразнасцю душэўных уласцівасцей, светапогляднай абагульненасцю і падрабязнасцю распрацоўкі. Ён выканаў наступныя ролі ў адпаведных пастаноўках:

Яго пастаноўкі вызначаліся дакладнасцю вобразнай будовы, тонкай распрацоўкай характараў і акцёрскай спалучанасцю. На памостках Купалаўскага тэатра ён паставіў:

  • 1934 — «Канец дружбы» са Львом Літвінавым;
  • 1936 — «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага;
  • 1937 — «Скупы» Мальера;
  • 1937 — «Салавей» з Л.Літвінавым;
  • 1938 — «Без віны вінаватыя» Астроўскага;
  • 1938 — «Партызаны» з Канстанцінам Саннікавым;
  • 1939 — «Хто смяецца апошнім» з Восіпам Раеўскім;
  • 1941 — «У стэпах Украіны» А.Карнейчука;
  • 1943 — «Рускія людзі» К.Сіманава;
  • 1953 — «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера;
  • 1954 — «Вогненны мост» Барыса Рамашова;
  • 1956 — «Пані міністэрша» Браніслава Нушыча;
  • 1962 — «Паўночная мадонна» братоў Тур (Леаніда Тубельскага і Пятра Рыжэя)[1].

Фільмаграфія

Сям’я

  • жонка Лідыя Ржэцкая (1899—1977) — актрыса, народная артыстка СССР (1955)
  • Дачка Валянціна (нар. 1931) — беларуская піяністка[2].
  • брат Аляксандр Рахленка (1918—1959) — акцёр
  • унук Аляксандр Юр’евіч Рахленка (нар. 1961) — кінаакцёр

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі