Леон Жыск’я

Леон Жыск’я (Гіша) (фр. Léon Gischia; 8 чэрвеня 1903, Дакс — 29 мая 1991, Венецыя) — французскі мастак, ілюстратар і дэкаратар.

Леон Жыск’я
Фатаграфія
Дата нараджэння8 чэрвеня 1903(1903-06-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці29 мая 1991(1991-05-29)[2][3][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, сцэнограф, дызайнер касцюмаў
Член у
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

Будучы мастак вывучаў ва ўніверсітэце літаратуру, археалогію і гісторыю мастацтваў, у 1923 годзе прысвяціў сябе жывапісу. Сярод яго настаўнікаў — Атон Фрыез і Фернан Лежэ. У 1927 годзе Жыск’я з’ехаў у ЗША, дзе жыў 3 гады і цалкам спыніў маляванне. У 1937 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе сумесна з Ф. Лежэ і Ле Карбюзье працуе над дэкарацыямі павільёнаў для парыжскай Сусветнай выставы. У 1945 годзе Л. Жыск’я становіцца адным з заснавальнікаў мастацкага «Майскага салона». Да гэтага часу яго творчасці адносіцца, да прыкладу, палатно «Арлекін з мандалінай» (Лондан, калекцыя Эліята Блэйка). У пасляваенны перыяд уласцівым творчасці Л. Жыск’я з’яўляецца змешванне на яго карцінах фігурных і геаметрычна-абстрактных элементаў.

Лявон Жыск’я быў вядомы ў Парыжы таксама як паспяховы тэатральны мастак-афарміцель, стваральнік эскізаў для акцёрскіх касцюмаў.

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 5 лістапада 2019.
  • https://www.persee.fr/doc/ihtp_0769-4504_1988_num_8_1_2027
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі