Лера Яскевіч

Валерыя Русланаўна Яскевіч (больш вядомая як — Лера Яскевіч; 10 лютага 1999, Багушэўск, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская спявачка, відэаблогер, удзельніца ўкраінскага шоу «Х-фактар. 8 сезон».

Лера Яскевіч
Дата нараджэння10 лютага 1999(1999-02-10) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесііспявачка, відэаблогер

Біяграфія

Родам з Багушэўска Віцебская вобласць. Вучылася ў БДУКІ, аднак перапыніла навучанне дзеля сольнай кар’еры. Youtube-канал завяла ў 2012 годзе, запаўняючы яго каверамі на розныя песні. На 1 лютага 2024 года колькасць падпісчыкаў перавышае 663 тысячы.

У 2017 годзе Лера стала ўдзельніцай украінскага шоу талентаў X-Factor[1].

З 2018 года Лера пачала выпускаць аўтарскі матэрыял, кліпы на яе песні з’яўляюцца на музычных каналах у Расіі, Беларусі і Украіны, рэгулярна дае інтэрв’ю[2][3][4] буйным беларускім СМІ і ўдзельнічае спікерам у сферы відэаблогінгу.

Дае канцэртныя туры[5], з’яўляецца запрошаным артыстам музычных фестываляў, якія праводзяцца ў Беларусі, Расіі і Украіне.

У 2020 годзе напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падтрымала мірныя акцыі салідарнасці[6][7][8].

У 2022 годзе пераехала ў Польшчу.

Творчасць

Яе творчасць рэгулярна асвятляецца ў беларускіх[9][10][11] і расійскіх[12] музычных медыя.

Дыскаграфія

Альбомы

  • «Лучшая подруга» (2021)
  • «Музыка из кармана» (2020)
  • «Привязанность» (2019)
  • «YOLO» (2019)

Сінглы

  • «Месяц»
  • «Добро пожаловать»
  • «Весной»
  • «Она горит»
  • «До встречи»
  • «Унеси»
  • «Давай не будем»
  • «Алиби»
  • «JOHN»

Відэаграфія

ГодКліп
2023«Сустрэнем зіму»
2023«Еще один год»
2023«Ты меня не слышишь»
2022«Не забываю»
2020«Я устал»
2020«Себе помочь»
2020«Хороший доктор»
2018«JOHN»
2018«Давай не будем»
2018«Рух»

Узнагароды

  • Пераможца першага музычнага YouTube-шоу краіны «Смелее» ад Альфа-Банка[13].
  • Jager Music Awards (2019) у намінацыі «Young Blood, People’s Choice, Беларусь»[14].
  • «Песня года Беларусі» (2020) ў намінацыі «Адкрыццё года»[15].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі