Людміла Іванаўна Турышчава

Людміла Іванаўна Турышчава (нар. 7 кастрычніка 1952, Грозны) — савецкая гімнастка. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (1991—2000).

{{{імя}}}
Асабістая інфармацыя
Полжанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння7 кастрычніка 1952(1952-10-07)[1][2] (71 год)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG[1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Свой першы залаты алімпійскі ўзнагароду Людміла выйграла ў 16-гадовым узросце, гэта адбылося на Алімпійскіх гульнях у Мехіка 1968 года. У складзе зборнай СССР разам з Зінаідай Варонінай, Наталляй Кучынскай, Ларысай Петрык, Вольгай Карасёвай і Любоўю Бурдой, Турышчава дамаглася перамогі ў камандным першынстве. Упершыню абсалютнай чэмпіёнкай свету Людміла стала ў 1970 годзе ў Любляне, ў 1971 годзе дадаўся тытул абсалютнай чэмпіёнкі Еўропы. Неўзабаве спартсменка пераязджае з Грознага ў Растоў-на-Доне, паступае ў Растоўскі педагагічны інстытут, працягваючы выступаць на самым высокім узроўні.

На XX Алімпійскія гульні ў Мюнхене спартсменка прыехала лідарам савецкай зборнай і заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў камандным і асабістым мнагабор’і. У 1973 годзе зноў стала абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, год праз — абсалютнай чэмпіёнкай свету.

У 1974 годзе скончыла Растоўскі педінстытут.

На сваёй трэцяй Алімпіядзе ў Манрэалі Турышчава, капітан савецкай гімнастычнай зборнай, заваявала золата ў камандным першынстве, дзве сярэбраныя ўзнагароды за выкананне вольных практыкаванняў і апорнага скачка і бронзавую ўзнагароду ў асабістым мнагабор’і. Адразу пасля завяршэння Алімпійскіх гульняў яна сышла з вялікага спорту, перакваліфікавалася ў трэнера. У агульнай складанасці за сваю спартыўную кар’еру Людміла Турышчава атрымлівала ўзнагароды розных турніраў і спаборніцтваў 137 разоў.

З 1977 года замужам за выбітным украінскім лёгкаатлетам Валерыем Барзовым. Пасля вяселля пераехала ў Кіеў. Дачка Таццяна (нар. 1978) — мадэльер, жыве з мужам у канадскім горадзе Таронта.

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі