Ліпск (Ляхавіцкі раён)

аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ліпск[1] (трансліт.: Lipsk, руск.: Липск) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.

Аграгарадок
Ліпск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 910 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовыя індэксы
225387
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250817036
Ліпск на карце Беларусі ±
Ліпск (Ляхавіцкі раён) (Беларусь)
Ліпск (Ляхавіцкі раён)
Ліпск (Ляхавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ліпск (Ляхавіцкі раён)

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1700 г. у мястэчку ўжо існаваў касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ліпск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У другой пал. XIX ст. тут было 67 двароў[3]. У 1910 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940—1954 гадах цэнтр Ліпскага сельсавета.

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

  • Аляксандр Іванавіч Малевіч (1920—1994) — поўны кавалер Ордэна Славы[4].
  • Анатоль Гатоўчыц (нар. 1950) — журналіст.
  • Томаш граф Патоцкі (1884—1972) — фундатар касцёла ў Ліпску.
  • Яраслаў граф Патоцкі (1905—1956), сын Томаша. вядомы паляўнічы, аўтар кнігі «Мае баданні на Алясцы» Закапане 1955 год.
  • Ірэна Шарска — графіня Патоцка (1909—1939) вядомая акторка, мадэлька, спявачка. першая жонка графа Яраслава.
  • Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц (1932—2002) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі