Мадлен Французская

Мадлен Французская (фр.: Madeleine de France; або Мадлен дэ Валуа (фр.: Madeleine de Valois); 10 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1537) — першая жонка караля Шатландыі Якава V[3].

Мадлен Французская
фр.: Madeleine de France
Партрэт працы Карнеля дэ Ліёна
Партрэт працы Карнеля дэ Ліёна
Сцяг Каралева-кансорт Шатландыі
1 студзеня 1537 — 7 ліпеня 1537
ПапярэднікМаргарыта Цюдар
ПераемнікМарыя дэ Гіз
жонка караля Шатландыі Якава V
Нараджэнне10 жніўня 1520
Смерць7 ліпеня 1537 (16 гадоў)
Месца пахавання
РодВалуа
БацькаФранцыск I[1]
МаціКлод Французская[1]
МужЯкаў V[1][2]
Веравызнаннекаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Прынцэса Мадлен была пятым дзіцем караля Францыі Францыска I ад яго шлюбу з Клод, герцагіняй Брэтонскай[3]. Слабая і хваравітая з нараджэння, прынцэса правяла дзяцінства ў даліне Луары, таму што яе бацька асцерагаўся, што жыццё ў Парыжы можа неспрыяльна адбіцца на яе стане. У шаснаццацігадовым узросце ў яе былі выяўлены сухоты.

У 1536 годзе Якаў V, кароль Шатландыі, прыбыў да двара Францыска з мэтай знайсці сабе нявесту з багатым пасагам, які папоўніў б спусцелую казну, а таксама па магчымасці ўмацаваць сувязі з французскім каралеўствам[4]. Яго ўвагу прыцягнула прынцэса Мадлен, і ён прасіў яе рукі. Але Францыск, памятаючы пра яе хваробу і суровы клімат Шатландыі, які мог апынуцца пагібельным для дачкі, спачатку адказаў адмовай. Разглядаліся таксама заручыны з Марыяй дэ Гіз, але Якаў аддаў перавагу прынцэсе.

Паколькі і сама Мадлен выказала вялікую цікавасць да маладога шатландскага караля, паўторная прапанова Якава была прынята. Яны абвянчаліся 1 студзеня 1537 года ў Саборы Парыжскай Божай Маці. Праз гэты шлюб Францыск і Якаў спадзяваліся аднавіць і ўмацаваць Стары саюз паміж Шатландыяй і Францыяй. Акрамя таго, кароль даў за дачку шчодры пасаг[4].

Пасля некалькіх месяцаў святочных урачыстасцей у маі 1537 года маладыя адбылі ў Шатландыю. На той момант здароўе Мадлен ужо выклікала сур’ёзныя асцярогі, і 7 ліпеня, праз некалькі тыдняў пасля прыезду, яна сканала на руках у мужа[4].

Каралева Мадлен была пахавана ў Холірудскім абацтве ў Эдынбургу. Менш чым праз год пасля яе смерці Якаў ажаніўся з Марыяй дэ Гіз[4].

Зноскі

  • а б Madeleine de Valois (англ.)(недаступная спасылка). thepeerage.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.
  • а б в г James V: Undiscovered Scotland (англ.)(недаступная спасылка). undiscoveredscotland.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі