Мальданада (дэпартамент)

Мальданада (ісп.: Departamento de Maldonado) — дэпартамент у паўднёвай частцы Уругвая. Плошча складае 4 793 км² (2,71 % ад агульнай плошчы краіны). Адміністрацыйны цэнтр — аднайменны горад, размешчаны ў 140 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Мантэвідэа.

Мальданада
ісп.: Departamento de Maldonado
Герб[d]Сцяг
Герб[d]Сцяг
Краіна Уругвай
Уваходзіць у
Уключае8 муніцыпалітэтаў
Адміністрацыйны цэнтрМальданада
Дата ўтварэння27 студзеня 1816[1]
Афіцыйныя мовыіспанская
Насельніцтва (2011)
164 300 (3-е месца)
Шчыльнасць34,28 чал./км² (3-е месца)
Плошча4 793 км²
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
71 м
Мальданада на карце
Мальданада, карце
Часавы поясUTC-3
Код ISO 3166-2UY-MA
Тэлефонны код42
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і клімат

Набярэжная Пунта-дэль-Эстэ

Паўночная частка дэпартамента гарыстая, тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Сера-Катэдраль (514 м). Цэнтральныя раёны ўзгорыстыя, сярэдняя вышыня — каля 150 м над узроўнем мора. Поўдзень дэпартамента займае прыбярэжная раўніна Атлантычнага акіяна і некалькі град узгоркаў. Клімат — субтрапічны, вільготны, з сярэдняй тэмпературай 17 °С і сярэдняй калькасцю ападкаў — каля 1000 мм. Найбольш урадлівыя глебы знаходзяцца ў заходняй частцы дэпартамента.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва паводле перапісу 2011 года складае 164 300 чалавек[2]. Шчыльнасць насельніцтва — 34,28 чал./км². Нараджальнасць — 17,1 на 1000 чалавек. Смяротнасць — 7,06 на 1000 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 31 год (30,1 у мужчын і 32 — у жанчын). Сярэдняя працягласць жыцця — 76,2 гадоў (72,19 — у мужчын і 80,37 — у жанчын).

Буйныя гарады:

ГорадНасельніцтва,[3]
чал. (2011)
Мальданада84 809
Сан-Карлас27 471
Пінарэс — Лас-Дэлісіяс9819
Пунта-дэль-Эстэ9277
Пірыяпаліс8830
Сера-Пелада8177
Пан-дэ-Асукар6597
Сан-Рафаэль — Эль-Пласер3146
Ла-Капуера2838
Айгуа2465
Барыё-Іпадрома1973

Адміністрацыйнае дзяленне

Департамент Мальданада дзеліцца на 8 муніцыпалітэтаў:

Муніцыпалітэты дэпартамента Мальданада.
МуніцыпалітэтНасельніцтва,[4]
чал. (2011)
Плошча,
км²
1Айгуа (Aiguá)04 5001 246
2Гарсон (Garzón)0900719
3Мальданада (Maldonado)0105 000192
4Пан-дэ-Асукар (Pan de Azúcar)09 500719
5Пірыяпаліс (Piriápolis)014 000192
6Пунта-дэль-Эстэ (Punta del Este)015 00048
7Сан-Карлас (San Carlos)027 0001 438
8Саліс-Грандэ (Solís Grande)04 600240

Зноскі

Спасылкі

Карта адміністрацыйнага дзялення дэпартамента Мальданада Архівавана 19 снежня 2013.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі