Мамука Бахтадзэ

Мамука Бахтадзэ (груз. მამუკა ბახტაძე; нар. 9 чэрвеня 1982, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грузіі з 20 чэрвеня 2018 года па 5 верасня 2019 года. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.

Мамука Бахтадзэ
груз. მამუკა ბახტაძე
13-ы Прэм’ер-міністр Грузіі
20 чэрвеня 2018 — 2 верасня 2019
ПапярэднікГеоргій Квірыкашвілі
ПераемнікГеоргій Гахарыя[d]
міністр фінансаў Грузіі[d]
13 лістапада 2017 — 13 чэрвеня 2018
ПапярэднікDimitri Kumsishvili[d]
ПераемнікNikoloz Gagua[d]
Нараджэнне9 чэрвеня 1982(1982-06-09) (41 год)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар тэхнічных навук
Дзейнасцьпалітык
АўтографВыява аўтографа
Сайтgov.ge/index.php?lang_id…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.

На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.

Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называў інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудову інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі